Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Загаманіўся дзень—шальмец з разорай
Бульбянай песьняй скача ў кашалі,
І залацістаю бахмаціцца аборай
Прысад зямлі.

Лятае гмах і сучыць шоўку ніткі,
І маніць сонца ўбёр, і ў сонны час
Зацягне рух калёс махровай сьвіткай
І скіне нас…

О, залатая лета пацяруха!—
Прарвецца ноч і на агонь-кані
Ўсьміхнецца дзень, каб восені сьвякруху,
Ізноў дражніць.

Закавяліць яна ў рудой бравэрцы,
Уздыхам цьмяным ляжа на ральлі,
І песьняй задрыжыць бульбянай сэрца
Ў разьвей далін.