Старонка:Ulasau 1911.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

Эміграція у Амэрыку.

Параходы і жалезные дарогі развозяць тавары ўсюды, дзе іх могуць купіць. Так сама рабочая сіла з развіцьцем капіталізма зрабілася таварам, каторы прыбывае туды, дзе больш плацяць за яго. Ад нас выежджаець шмат рабочай людзкой сілы у Злучэные Штаты Паўночнай Амэрыкі, дзе заработак у 5-10 разоў большы ад нашаго; там нашы беларусы, не прывыкшые да раскошнаго жыцьця, за 2-3 гады ўжо складаюць капітал і варочаюцца да сваіх родных вёсак з «Амэрыканскімі грашыма». Можна сказаць, што найменш тры чверці нашых мужыцкіх капіталоў — гэта з Амэрыкі.

Колькі амэрыканскіх грошэй у Беларусі, палічыць акуратне цяжка. У зберагацельных кассах на почтах у Беларусі разам Ковенскай губ. у 1909 г. лежало 57 мільёноў руб. ды ешчэ у банках 32 міл. руб.; — разам 90 мільёноў руб.у адной Віленскай губ. — 38 міл. руб.; з гэтых грошай 5 міл. р. належыць землеробам, а з іх ня менш 3-4 міл. руб. «амэрыканскіх». Усяго такіх грошы ад прадажы сваей працы ў Амэрыцы на нашу думку ў Беларусі будзе каля 30 міл. руб.

Колькі грошы што-год прыходзіць з Амэрыкі да нас?

Беларусь разам с Ковенск. губ. дастае грошэй почтай на 20 мільёноў руб. больш як выслала (1909 г.) Адна Віленская губэр-