Старонка:Ulasau 1911.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

ня дастала сьвежых грошы 5 с палавінай міл. руб. Значная частка гэтых грошы будзе з Амэрыкі. Так, напрыклад, праз адзін банк у Слуцку перасылаюць у год каля 150.000 руб.; у гор. Радашковічы ў 1910 г. прышло почтай з Амэрыкі 29.000 руб., а ляжыць у Радашковічах у зьберэгацельнай кассе пры почце 50.000 р. У тые-ж Радашковічы прыходзіць шмат грошэй ешчэ праз Лібаўскіе канторы і банчкі, мінаючы почту.

Сколькі беларусоў выехало і выежджае у Амэрыку?

Міністэрство праз земскіх начальнікоў збірало недаўна аб гэтым матэр'ялы, але гэтые матэр'ялы так сабраны, што даведацца з іх нічога акуратне нельга. І ня дзіва. У нас найчасьцей едуць у Амэрыку без загранічных пашпартоў; але некаторые выбіраюць з воласьці унутрэні пашпорт, каб даехаць без перашкоды да граніцы, а там пераскочуць як-небудзь граніцу і з Гамбурга выежджаюць параходам у Амэрыку.

Мы палічылі, што з аднэй Радашкоўскай воласьці (Вілейск. пав.) к 1 январа 1911 г. выехало у Амэрыку:

з вёсак мужчын і кабет 126 душ.
Мешчан хрысціян г. Радашковіч 52 душ.
Мешчан жыдоў 488 душ.

Усіх разам

666 душ.
у гор. Радашковічах жыцелёў 2411 душ.
у воласьці 7300 душ.

разам.

9711 душ.

Значыць, на 100 душ людзей 7 душ у Амэрыцы. (7 процен.). А павэдлуг слоў аднаго адміністратара, с Троцкаго павету у Амэрыку выехало дзесятая часць людзей (10 проц.). Уся Віленская губ. мае 147 валасьцей, а ва ўсей Беларусі 1008 вол.; колькі выехало у Амэрыку усяго, акуратне не палічыўшы, ня можэм сказаць. Можэ нашы карэспадэнты нам памогуць падлічыць пазней.

Як мы відзім, справа выезду у Амэрыку беларусоў мае вялізнае значэньне для экономічнаго жыцьця нашаго краю. Беда толькі ў тым, што «амэрыканскіе» грошы ня могуць зрабіць таго, каб і ў нашым краю завяліся фабрыкі, заводы, каб сельская гаспадарка так бы паднялася, што больш народу магло-бы пракарміцца тут, на мейсцы. А то цяпер дык найлепшые, найбайчэйшые сілы уцекаюць ад нас шукаць шчасьця на край сьвету. Адны з іх зарабляюць, другіе церпяць муку у Амэрыцы, але толькі шчаслівейшые папраўдзі знаходзяць там долю.

Беда ешчэ і ў тым, што ніхто не звертае увагі — ні адміністрація, ні «дэпутаты» ад нашаго краю — на варункі, ў якіх адбываецца эміграція. Варункі выхаду у Амэрыку (эміграціі) надта цяжкіе. Першае — гэта тое, што дастаць загранічны пашпарт дорага каштуе — 15 руб. на поўгода, а каб яго дастаць, для гэтаго патрэбны доўгіе фармальнасьці, шмат цяганіны і часу. — Дзеля таго у нас едуць усё найбольш без паспарта, — як кажуць, неза-