Старонка:Ulasau 1911.pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

конным спосабам. Гэтым займаюцца асобные агенты, і ёсць цэлая організація. Пераход праз граніцу абходзіцца кожнаму чалавеку 50-70 рублёў, рублёў 20 каштуе дарога да Гамбурга, Штэтіна, а рэшта 40-50 руб. ідзе на пашпарт загранічны, але ня спосаб без яго абыйсціся, і гэтые грошы расходзяцца па сотнях кішэнёў. Напрыклад, толькі за перавоз праз граніцу пагранічные жыцелі бяруць па 15 руб. з галавы.

Першай рэформай эміграціі павінно быць тое, каб загранічные пашпарты выдаваліся з воласьці, як у Царстві Польскім з гмін, дый дарма і каб эмігрант у Амэрыку з самаго свайго дому аж да Амэрыкі быў пад апекай гасударства і земскаго самоупраўленьня, бо ён дабывае грошы для свайго краю. А у Амэрыцы павінны быць хаўрусы беларусоў, як гэта робяць, напрыклад. галіцкіе русіны. Потым трэба завясьці па мястэчках курсы англіцкай мовы для ўсіх людзей, што збіраюцьца выехаць у Амэрыку. Пры такіх парадках цэлые хмары розных крукоў не абшчыпывалі бы эмігрантоў у Эўропі і Амэрыцы.

А. Ўласоў.