Старонка:Ulasau 1911.pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

Прыходзіць беда на Солоневічоў!

А тут ешчэ каб падражніць солоневічоўскі "беларускі клюб", нейкі «беларускі музыкально-драматычны кружок» зрабіў маёўку 5 юня, з беларускімі песьнямі і лявоніхай. Солоневіч, як даведаўся, дык аж збялеў: "Выперэдзілі мяне, «прадацелі», «чыстокроўные палякі», «польскіе холопы»! (глядзі № 117 «Бѣлор. Жизни»). Каб іх трасца, што мне цяпер паказаць Меньшыкову і гр. Бобрынскому, - а дурная "беларуская" інтэлігенція, хоць і тысячы яе, але ня цэніць яна маей працы і майго слова ды ідзе на пагібель сваю за «прэдацелямі», толькі мае 2 дзяды, як мур стаяць за мяне. Пацешалі ешчэ мяне пара літоўскіх «зуброў»-націоналістоў; прыйшлі і кажуць: «Мы націоналісты, вы націоналісты ды ешчэ як бы і начальство, - Ну дык абыймемся!» Толькі, бачыце, прасілі яны нічога не казаць літоўцам да пары, бо вядома "літвіны, як ліны": «хоць мы і сіваватые — кажуць яны — але мы самые маладые зубры (праф. Філевіч нас толькі што аблізаў)».

А па нашаму была-б беда, каб у "Національным Саюзе" быў рэвізор, як сэнатар Нэйгарт зразумеў-бы ён, што пустую справу завялі у Вільні ды дарма выкідаюць грошы...

А. Ў.