Старонка:Ulasau 1911.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Якая палітыка патрэбна для Беларусі?

У трэйцьцяй Гас. Думе, як толькі заходзіць мова аб нашым краю, то ён неяк лічыцца асобным напрыклад, земскае самоупраўленьне да нашаго краю уводзіцца з аграньнічэньнямі, унівэрсытэту у Вільні ня можна аткрыць; па новаму закону даюць правы гарадам і земствам адкрываць курсы розных навук, але па просьбе дэп. Павловіча ад Мінска, у 9 заходніх губерніях гэтаго права ня будзе, адным словам, выглядае, як бы 9 заходніх губэрній нейкі пасынак, каторы можэ перабыць і так, без культурных усстройств. Так званые рускіе „націоналісты“ кажуць, што гэты усе агранічэньня трэба рабіць для карысьці нейкай „рускай гасударственай ідэі", каторую яны разумеюць па своему. Але „націоналісты" крэпка памыляцца, думаючы, што сілай можна павярнуць жыцьцё края на свой капыл. Выходзіць як раз наадварот, за 4-5 гадоў моцнай національнай палітыкі, усе „народцы" так умацовываюцца і хварабліва трымаюцца і бароняць свае „національные інородчэскіе справы, як ніколі. Калі прыціскаюць, то людзі гатовы ісьці на мукі, але нават пядзі сваей справы ня уступяць, толькі урастаюць у яе ешчэ больш і сэрцам і душой. Ад усіх гэтых палітык край калечыцца і на можэ добра развівацца. А калі не даюць культурных арганізацій, як самоупраўленьне, то усе патрэбы здаваліваюцца хаця і па малу саматугам, самімі жыцелямі, бо ім астаецца толькі лічыць на свае сілы; што убьеш то і уедеш!

Так і жывець нейкім калеченым жыцьцём наш край. Тутэйшая адна „руская" палітыка, другая польская, проціў каторай вядуць вайну „націоналісты", а беларусам выходзіць: «паны дзяруцца у мужыкоў чубы трэшчаць». Выглядае, што наш край і Літва ніколі ня выбяруцца з балота нейкіх національных сварак, «мудрых» рахункоў нанятых і не нанятых «патрыотоў», каторым можэ нават і карысна такая палітыка.

А ёсць адзін просты сэкрэт для края, дзе ёсць пяць націй: беларусы, літоўцы, расейцы, палякі, жыды; трэба ім усім даць правы развівацца вольна, не накідаючы ім гвалтам таго, чаго яны ня хочуць, і кожная нація каб шанавала правы другой. Тады наш край зробіцца счасьлівым і высока падыймецца. Гэтаго павінны