Старонка:Ulasau 1911.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

дзержацца усе дэмократы, каторым баліць сэрцэ за нашу бацькоўшчыну гэто павінны праводзіць у жыцьцë усюды і заўсягды. Наш ціхі і працавіты народ беларускі цярпліва і сумленна на практыцы гэто робіць. Калі часамі дзе выпадкова і паказываецца ненавісць да чужой націі, веры, то за гэта трэба дзякаваць цёмным сілам, каторые сваімі газэткамі і лісткамі сеюць зло. На практыцы гэта думка роўных правоў усім націям адразу дае добры ураджай. Напрыклад, у Вільні калі робіцца якое бы то ні было таварыство, каторае мае на мэці карысць краю, то бяруць па роўну прадстаўнікоў ад усіх націй: беларусоў, расейцоў, літвіноў, палякоў і жыдоў. І выходзіць проста дзіва! Адразу справа шыбка развіваецца, усе дружна працуюць для краю і нікому німа крыўды і кожын працуе шчыра, бо ведае, што яго національную душу ніхто не калечыць. Кожын расеец, паляк, жыд, нават гатоў сам паступіцца на старану глаўным народнасьцям краю беларусам, літоўцам. А папрабуйце жывасілам яго да гэтаго змусіць, дык кожын зараз стане на дыбы і замкнецца у сваей хаці.

Ніхай жэ усе людзі, што любяць сваю старую бацькоўшчыну, і чуюць па сабе грамадзянскую павіннасць стараюцца вывесьці яе жыцьцё на роўную дарогу, цьвёрда стоючы за усё сваё національнае багацьце, і разам с тым шануюць і чужую національнасць і прызнаюць іх правы. Толькі адна такая палітыка годна для Беларусі.

А. Ў.