Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

ВПЕЧАТЛѢВАТЬ што у што, або на чым; выціськаць, бытцам пячаткай; перадаваць чалавеку што колечы ўціскаючы ў памяць, волю: ўражаць, ўражацца, ўражаньне, ўражлівы, ўражлівасьць.

ВПИСЫВАТЬ, ВПИСАТЬ што у што, упісываць, упісавацца, ўпісаньне, ўпісны, ўпіс, ўпіска, ўпісчык.

ВПИХИВАТЬ што куды, у што; ўпіхаць, ўпіхацца, ўпіханьне, ўпіхлівы, ўпіхлівасьць, ўпіхач, наўпіхам. Наўпіхам дапоўніў скрыню.

ВПИТЫВАТЬ што у што; ўсысаць, ўсысацца, ўсысаньне, усысчывы, усысчывасьць, ўбіраць ў сябе, ўбіраць, ўцягаць.

ВПЛАВЬ, наўплаў, наўплынь.

ВПОВАЛ што, наўпавал, напавал, ўсулеж, ўсулежкі.

ВПЛЕТАТЬ што у што, ўплятаць, ўплятацца, ўплётчывы, ўплятаньне, ўплетны, ўплетнік, ўплет.

ВПЛОТЬ прысл. бок з бокам стыкаючыся: ўсутыч, наўстыч.

ВПОЛ — ВПОЛУ — ПОЛУ; напоў. Haпоў дарогі стрэў яго. Наўпоўны зьмест. Напоў пальца шыріні.

ВПОЛНѢ прысл. саўсім, зусім. Ен зусім добры. Аддам зусім што ёсьць. Саўсім праўдная задача,

ВПОЛООТКРЫТЫЙ прысл. напоўаткрыты.

ВПОЛПРЯМА прысл. напоўпрама. Напоўпрама вугла, на 45 градусаў.

ВПОЛПУТИ прысл. напоўдарогі. Напоўдарогі ён сртымаў мяне.

ВПОЛСЫТА прысл. напаўсытна. Еж напаўсытна, пій напаўпьяна, пражывеш да веку.

ВПОПАДЬ прысл. ўпапад, ўпатрап, патрапна. Не ўпатрап толькі што скажы, бывала, пану (Рам.). Патрапна стрэліў.

ВПОПЫХАХ прысл. спохвату, наўсьпеш, наўсьпешна, наўсьпяху. Спохвату ня ўскумё што то родны бацька і выцяў па карку.