ВСКРУЖАТЬ каго, або каму галаву: ускружаць, закручаць, закруціць, закрут галавы; ачмуціць. Вецяр ўскружыў пыл. Закруціў галаву дзеўцы, ачмуціў яе на нет.
ВСКРЫВАТЬ што, расчымляць, расчымляцца, расчымлены, росчымка (Вітебск.), распазіць, распазіцца, распазка (Чаўск. п.), адамнуць, адомнуты, адчыніць, адчынены (Дзіс. пав.). Адмані кораб і пад вечкам ляжыць чаго шукаеш. Адаманулася неба высокае. Адамні гаметку. Адчыні скрыню.
ВСКРЫТІЕ (ракі), крыгалом, крыгоміца. У самую крыгоміцу, ў сам крыгалом выяхаў на раку.
ВЗКРЫТІЕ (трупа), роспаласьць. Між сьвінабоямі, той хто разпарывае кабана называецца — распалтач, а сама чыннасьць — роспалаць. Я ўжо чатырох кабаноў распалтаў, а яшчэ ёсьць два да роспалаці, да распалтаньня. Аб людзях: распалталі жываты; дактары труп на розпалаць узялі.
ВСЛАСТЬ прысл. наўсалодзь, наўсалодны, наўсалода.
ВСЛУШИВАТЬСЯ у што; ўслухацца, ўслушлівы.
ВСЛУХ прысл. наўслыш, наўсуслыш. Я кажу вам ўсім наўслыш, чуйця! Наўсуслыш сказаў ён.
ВСЛѢД прысл. ўтроп, ўнасач, насакам, ўсьлед. Ен за ім ўтроп ідзе. Насакам за ім гнаўся (ад „сакмо“ — сьлед).
ВСЛѢДСТВІЕ чаго, ўвыніку, зпрычыны. Зпрычыны доўгіх дажджоў сталася разводзьдзе,
ВСМАТРИВАТЬСЯ у што, ўглядацца, ўзірацца. І ў акуляры трэба угледзіцца. Чаго ён на цябе так ўзіраецца. На людзей паўглядацца і сябе паказаць.
ВСМЯТКУ аб яйку; наўзмяч, наўзьмятку; ўсьмятку.