Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

ВСОВЫВАТЬ што у што, або куды: утыкаць, ўсуваць. Ня ўтыкай носу куды ня трэба. Усунь шупель у збожжа.

ВСПАХИВАТЬ зямлю, узорываць, узорка, араць, аральба, араньне.

ВСПЛЕСНУТЬСЯ, спаласнуцца. Перад ўсходам сонца рыба любіць спаласнуцца ў вадзе. Плотка спаласнулася ў чароце. Нешта спаласнулася ў бутэльцы.

ВСПЛОШЬ, ВСПЛОШНУЮ прысл. ўсуцэль, ўсьцяж. Усьцяж ўсё гафтаванае.

ВСПОМОГАТЬ каго чым; спамагаць, спамагацца, спамаганьне, спамога, спаможны.

ВСПРЫГИВАТЬ — узскаківаць, узскок, узскочны.

ВСПРЫСКИВАТЬ што, спырскаць, збырзгаць.

ВСПУГИВАТЬ, каго, спужаць, спужацца, спужны, спужлівы; ўлякаць, ўлякнуцца, ўляклівы, спудзіць, спудлівы, спуд; палашыць, палахлівы, палохацца, спалох.

ВСПУХАТЬ, апухаць, апухлы, апухласьць.

ВСПУЧИВАТЬ што, упушаць, ўспушацца, ўспушаны, ўспушаньне; ўздуваць, ўздуты, уздувацца, ўздутасьць.

ВСПЫЖЫВАТЬ што, каго; натапоршчыць, натапоршчаны, натапоршчыцца; насторшчыцца, насторшаны, насторшыць. Вожык, індык насторшыўся.

ВСПЫЛИТЬ, успырснуць, узшугнуць.

ВСПЫЛАТЬ, узшугнуць, успыхнуць, запылаць.

ВСПЫШКА, пошуг, пошугамі, пошугі.

ВСПЯТЬ, наўпопяць, наўзадзь,

ВСТАВАТЬ, уставаць, устаньне, усаваньне, ўзстаньне, узстанак.

ВСТАВЛЯТЬ што у што, або куды; устаўляць, устаўляцца, устаўляньне, устаўны, устаўка.

ВСТАРЬ прысл. даўней, даўнейшы, даўнасьць.

ВСТАСКИВАТЬ што, усьцягаць, усьцягацца, усьцяганьне, усьцягі, усьцяжка.