ВЫДЕРГИВАТЬ што, выскубаць, выскубацца, выскубаньне, выскубіна, выскубень, высмыкаць, высмыкацца, высмычына, высмычка; выстаргаць, выстаргнуць.
ВЫДЕРЖКА ж. вытрымаласьць, вытрымлівасьць, вытрымка.
ВЫДРА, зьвярок Lutra fluviatilis выдра, юдра;
Юдра каля рэчкі хадзіла, |
ВЫДУМЫВАЦЬ што, выдумляць, выдумчыва, выдумшчык.
ВЫДЫХАТЬ што, вытыхаць. Вытхлы пах. Вытхла як камфора.
ВЫДѢЛКА ж. выраб, вырабляць, вырабны.
ВЫДѢЛЯТЬ што, каго; вылучаць, вылучацца, вылучны, вылучаньне; аддзяляць, аддзелены.
ВЫЕМКА ж. вырэз, вынятка. Зрабі вырэз у кашулі. Мы сабе вымавілі вынятку, акром ардынарыі.
ВЫЖАРИВАТЬ што, выпражываць, высмажаць, прапаліваць. Ты толькі добра выпраж горох. Мяса трэба да косьці выпражываць. Высмаж бульбу ў сале. Трэба гаршчок прапаліць, зьнішчыць запах тхліны.
ВЫЖЕЛОБИТЬ што, выжлубіць, выжлублены, выжалубак, выжалубіна, выжалубісты, выжалублівы.
ВЫЖЕЧЬ, выпаліць, выпалены, выпалкі, выпал, выпаляньне, выпальнік.
ВЫЖИДАТЬ каго, што; вычакаць. Трэба вычакаць тасоўную пару.
ВЫЖЫМАТЬ што адкуль; выціскаць. Выціскаць пот з людзей. Выціскаць сьлёзы з вачей.
ВЫЖЫМКИ ж, мн. вытоўчыны, жмакі.
ВЫЗОЛИТЬ бялізну, палатно; вылугаваць, вылужыць, выжлукціць.