Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЗРѢВАТЬ, сьпець, дасьпеваць, сьпежа, дасьпеваньне, дасьпелы.

ВЫЗРѢВАТЬ што каго: вызіраць, вызіраньне, вызорны.

ВЫЗУБРИТЬ што, вышчэрбіць, вышчэрбіцца, шчарбаты, шчарбацік. Каса пашчарбацілася аб камень. Сякеру вышчэрбіў трапіўшы на цьвек. Шчарбаты гаршчок.

ВЫЗЫВАТЬ каго, выклікаць, выклікацца, выкліканьне, выклік, выклічны, выклічнік.

ВЫИСКИВАТЬ што, вышуківаць, вышуканьне, вышуканы, вышукі.

ВЫКАЛИВАТЬ, ВЫКАЛЯТЬ што, выпаляць. Гэтай вапны дрэны выпал. Вапну трэба выпаляць датуль, пакуль не пачне разсыпацца.

ВЫКАЛЫВАТЬ што, выкалываць, выбіваць, выклюваць. Выкалываюць іголкай, ці вострым чым дзіркі. Вока выбіў сабе, выпырнуў. Вароны павыклювалі вочы падліне.

ВЫКАРМЛИВАТЬ, выкармляць, выкармлены, выкарм, выкармак.

ВЫКАЧИВАТЬ цечыва, вычэрпываць, вычэрпны, вычэрпка.

ВЫКИДЫШ м. спарон, спараніць; ськідыш, скідаць; неданосак.

ВЫКЛАДКА ж. выпакоўка. Выпакоўка тавару.

ВЫКЛЕВЫВАТЬ што, выбіваць або выядаць дзюбай; выклюваць. Крук круку вока ня выклюе.

ВЫКЛЕПЫВАТЬ што, выковываць, халодным куцьцём: выклёпываць. Выкляпаў касу. Выкляпаў конаўку з медзі. Кляпнар, майстар, які выклёпуе з медзі катлы.

ВЫКЛИНИВАТЬ, выкліновываць.

ВЫКЛЮЧАТЬ, што, каго; вылучаць, выкідаць, выключаць.

ВЫКЛЯНЧИВАТЬ што, дакучліва выпрашываць; выканькаць, выкнягаць. Цэлы дзень княгаў па-