Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

і Вяцічы адно Кыўскае племя, адзін, як даўней казалі, язык.

Мы Крывічы, а ня Русь Літоўская, Варажская ці Маскоўская, Белая ці Чорная; мы асобны славянскі народ, не провінціянальная чыясь адмена.

Мы Крывічы, славянскае асобнае племя, са сваей асобнай мовай, гісторыяй, народным характарам, звычаямі і абычаямі; племя, якое тысячу з лішнім лет засяляе сваю крывічанскую зямлю.

Мы Крывічы, гэта знача, што мы па доўгім, цяжкім сне прабуджаемся вольнымі душой, як вольнымі пачувалі сябе нашы прашчуры на вечах старэтных.

Наша мінуўшчына, гэта блуканьнеся па раздарожах і муках, а мы цяпер ізноў пры крыніцах гаючае і жывучае вады, пры сваім народзе крывічанскім, і, разам з ім, адбудовываемо вольную Крывію!

Калісь Манголы заваявалі Кітай і на той знак, што Кітайцы сталіся рабамі, накінулі ім абавязак насіць косы. З тых часаў мінула немаль тры тысячы гадоў; кітайцы даўно ўжо высвабадзіліся з мангольскай няволі, але косы, знак мангольскага рабства, і сягоньня носяць. Ня будзем жа мы падобны кітайцам! Адкіньмо ад сябе з пагардай ўсякія патлы гістарычнай залежнасьці, асабліва калі гэта залежнасьць, як таўро ганьбы, кладзецца на нашае націянальнае імя.

Гэткія былі мае думкі, калі я клаў агаловок „Крыўскі“ на гэту кніжыцу. Пытаньне гэта вялікай