Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/130

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

ГАНГРЕНА ж. лац. мэд. чорнае трупяхлё.

ГАРАНТІЯ ж. франц. парука, заручацца.

ГАРДЕРОБ м. франц. бакоўка, шафа, мейсца для адзеньня; адзежня, адзежная шафа.

ГАРДИНА ж. франц. заслона, запавеса.

ГАРМОНІЯ ж. лац. сугалоснасьць.

ГАРНИЗОН м. войска назначанае да пастою ў горадзе, крэпасьці, домаседнае войска; залога.

ГАРУС, сучаныя ніткі для вышываньня; гурыня, кужля. Вышыла кужлёй кашулю. Дай мне пас- мо, клубочак чырвонай кужлі да вышываньня (Шаркаўшчына Дзіс. пав.), Кужлёю шыла шоўкоў платочак (Дзьвінск).

ГАСПЕЛЬ м. ням, навой.

ГАСТРОНОМ ж. знавец смаку ў ежы; смакар.

ГАУПТВАХТА м. ням. будынак або кватэра для цэлай варты; вартоўня, адвахта, Павялі на адвахту.

ГВАРДІЯ, адборнае войска; гвардзія, выбранцы, выбранецкі.

ГВОЗДИКА ж. расьціна Caryophyllus, Caryop. aromaticus; гвоздзікі.

ГВОЗДЬ м. зялезная шпілька з шапкай; цьвек, цьвяковы, цьвячыць, цьвекаваць. Драўляны — да зьнізаваньня дрэўляных часьцей — гвозд, загваздаваць. Гваздоўка, булдава, якой тоўсты канец набіты цьвякамі.

ГДѢ прыслоўе дзе, айдзе, айдзе-ж. Айдзе куца, там і рвецца. Айдзе-ж мае дзетухны, мае красачкі, Дзе табе, а дзе яму да цябе.

ГЕЕННА ж. гэбр. пекла, апраметная; гэенна.

ГЭКСАМЕТР м. грэцк. шасьцітонны верш, дзе стапа складаецца з двох доўгіх, ці аднаго доўгага і аднаго кароткага, складоў; гэксамэтр,

ГЭЛІОМЭТР м. грэцк. астр. сонцамер.

ГЕМОРОЙ хвароба, лястыр.

ГЕНЕАЛОГІЯ ж. лац. радавод, родапіс.