Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

ГЕНЕРАЛ, высокі вайсковы чын; генерал.

ГЕНЕРАЦІЯ ж. лац. род, пакаленьне.

ГЕНІЙ м. лац. невідомы безцялесны дух, добры або злы; самаісты творчы дар у чалавеку; геніюш, геніяльны, геніяльнасьць.

ГЕОГЕНІЯ ж. грэцк. навука аб паходжаньні, аформленьні і тварэньнюся зямлі; зямлеродвад, геогенія.

ГЕОГНОЗІЯ ж. грэцк. навука якая дасьледуе напластоўку зямлі, склад і якасьць цьвёрдай зямельнай кары; землясноў, геогнозія.

ГЕОГРАФІЯ ж, грэцк. навука якая апісуе, дасьледуе зямлю; зямлеапісаньне, географія.

ГЕОДЕЗІЯ ж. грэцк. высшая землямерыя; практычная трыгономэтрыя; землямерная матэматыка; навука, аб ме́раньні і вылічаньні зямель; землячотаваньне, землямерніцтва, каморніцтва, геодэзія.

ГЕОЛОГІЯ ж. грэцк. злучэньне геогеніі і геогнозіі, навука аб пераменах, пераваротах і стане зямной кары; земляведаньне, геологія,

ГЕОМЕТРІЯ ж. грэцк. часьць метэматыкі; навука аб прадоўжнасьці, аб прасторы; навука аб лініях, аб плосменях, аб целах; гэты тры часьці называюцца: лініе(лонгі)мэтрыя, планімэтрыя, стэрэамэтрыя; геомэтрыя.

ГЕОРГИНА ж. расьціна Gėorgina Dahlia; юргіня, юргінія.

ГЕРАЛЬДИКА ж. грэцк. навука аб гэрбах; гэрбаведаньне, геральдыка.

ГЕРОЛЬДІЯ ж. грэцк. установа якая кіруе радаводнымі справамі; гэрольдія.

ГЕРОЛЬД м. урочысты ганец, апавесьнік; гэрольд.

ГЕРБАРІЙ м. лац. сабраньне сухіх расьцін; зельнік, траўнік, былінар.

ГЕРБ м. рысунак з выабражэньнем на ім знакаў прысвомленых дзяржаве, гораду, дваранскаму роду; гэрб, клейнад.