Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

АВАНГАРД ж. франц. перадавая часьць войск, авангард, наўпяродны, чалавы, научольны.

АВАНС м. тарг. выдача часьці грошы наперад; задатак, заўдавацца. Не заўдавайся з ім у грашовых справах. Заўдаўся ў куплях, а цяпер німа выхаду.

АВГУСТ, восьмы месяц у годзе; жнівень.

АВДІЕНЦІЯ, паслуханьне, прыймо. Былі ў яго на прыйме.

АВРОРА ж. чырвоны паяс на кругазоры да ўсходу сонца, золак, сьвітаньне; досьвітак.

АВТОБІОГРАФІЯ ж. напісанае самым апісаньне свайго жыцьця; аўтобіаграфія, самарыс.

АВТОКРАТІЯ ж. грэцк. самаўласьце, аўтакрація.

АВТОКРАТ, самаўладнік; аўтакрат.

АВТОНОМІЯ, самаўрадаванньне, кіраваньне, самім сваімі справамі; аўтаномія, самарадзтва.

АВТОР м. лац. тварэц чаго, пісьменьнік; аўтор, аўторства, аўторскі.

АВТОРИТЕТ м. лац. выслоў або цьверджаньне вядомага чалавека прыйманае на веру без перасудаў; аўтарытэт, павага.

АГЕНТ м. лац. асоба, якой даручана справа ад асобы-ж, грамады, таварыства ці ўраду; ніжэйшая ступень поўнамочніка аднэй дзяржавы пры другой; агент, даручнік.

АГИТАЦІЯ ж. лац. намова, падбураньне, падбіваньне, каптаваньне; агітація, агітатар, агітаваць.

АГНЕЦ м. ягнец, ж. ягніца, с. ягнё, ягмё, ягнячы; ягнятніца водзячая ягнят авэчка, жанка даглядаючая ягнят. Ягмак, гадавалае ягнё.

АГОНІЯ ж. грэцк. змаганьне жыцьця са сьмерцю; кананьне, непрытомнасьць паміраючага. Канае, а за зельле хапае. Каб табе такое кананьне, як гэта праўда. Перад кананьнем прызнаўся.