Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

ГРИЗТЬ што, грызці, грызун, грызок, агрызак; цяць, пацяты. Мышы пацялі лён.

ГРѢТЬ што, грэць, грэцца, грэньне, грэнка грэты на сале хлеб.

ГРѢХ м. грэх, грэшны, грэшнік, грашыць, грэшнасьць, грэхаводнік.

ГРЯДА падоўжнае ўзвышаньне зямлі; ляха, ляшыць; гранка, граніць; рад гор — горскі хрыбет.

ГРЯДУЩІЙ, прышлы, будучы.

ГРЯЗЬ ж. размоклая зямля; грязь, балота; нячыстасьць — бруд, брудзіць, брудны.

ГУБА ж. наросты на дрэвах; губа, гарун, бліца, трут, жагра. Губка, якая мае па над струткамі валакністую тканіну годную да выкрасаньня у яе агня; гарун, нарост на дрэве, які мае зярністае цьвёрдае мязіва, але в. надатнае да выкрасаньня у яго агня; бліца, тонкія наросты на дрэвах грыбамі. Трут і жагар або жагра — адмены дрэўных губак.

ГУБА ж. марскі заліў; затон, затока.

ГУБЫ ж, мн. вусны.

Ажно мае ножанькі разуваны
І вусначкі цалаваны. (Ш. т. І. ч. ІІ. стр. 30).

ГУВЕРНЕР м. франц. даглядчык дзяцей; выхоўнік.

ГУДѢТЬ, гусьці, гімець. Калі многа камароў, мух разам гудуць, то кажуць: камары, мухі гімяць.

Дзеўку вязуць — скрыпкі гудуць,
Удаву вязуць — дзеўкі плачуць.
Вяс. п. Дзіс. п.

Ідуць-гудуць валачобнікі,
Сьпяваючы, гукаючы,
Слаўнага сяла пытаючы.
Вал. п. Ашм. п. (Р. 8 стр. 175).

ГУЛЯТЬ хадзіць, а часам і ездзіць дзеля разрыўкі; шпацыраваць, прахаджацца, прахаджка.