Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

АГРАМАНТЫ м. мн. франц. барвістыя пляцёнкі са шнуркоў да абшываньня жаночых шат; крэплі, (ад „крапаць“), кутазіва, кутазьнік, майстар робячый кутазіва.

АГРАФА ж. франц. зашпілка, запінка, засьцібка, засьцібнуць; сушпілка, наўсушпіль.

АГРОНОМІЯ ж. грэцк. навука земляробства, ратайства; аграномія, поляведаньне.

АГРИКУЛЬТУРА, земляробства, ратайства.

АДАМОВО ЯБЛОКО, цьвёрды выступ на горле чалавека; коўцік. Каўтаць, глытаць. Каўтач памаўзьлівы ў ядзе чалавек, пьяніца; каўтнуць, глынуць, выпіць на скорую руку.

АДРЕС м. франц. надпісь на лісьце, пасылцы; адрэс, аселасьць, надпісь.

АД ж. грэцк. пекла, пякельны; пякеліць пекліць-рабіць закалот, нязгоду, сварку; пякельнік, грэшнік, жыхар пекла; пеклаводнік, сварлівец. Сызпеклый, з пекла паходзячый; наўзпекле, перадпекле; падысподная, скрозьдоная, апраметная, тхлань.

АДЬЮТОР м. лац. памочнік падручнік.

АДЬЮНКТ м. лац. памочнік акадэміка, або прафэсара; асыстэнт.

АДЬЮТАНТ м. лац. вайсковы афіцэр для паручэньняў і перадачы загадаў, ад‘ютант, паручнік.

АЖІО ср. неск. тарг. італьян. пераплата, наддача пры абмене аднэй манэты на другую; лажа лажніца, лажня, крамадзе мяняюць грошы; лажовае, плата за абмен грошы: лажнік, мяняльнік грошы: лажберка, купчаньне грашамі.

АЖУР франц. нескл. наскрозная работа рысункаў з нітак, матэрьялу і мэталю, прасьвечаючаяся наскрозь; ажур, прозрасьць, празрысты.

АЗБУКА ж. сабраньне ў парадку ўсіх літар; падручнік да навучаньня літар, букар, букаўнік.

АЗАРТ м. газард; задор, задорысты.

АЙВА ж. дрэва і плод Cidonia vulgaris nigra гдуля.