Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

ДОВЕРШАТЬ што, даканчаць, даканчальны.

ДОВЛѢТЬ каму, даволіць, стачыць. Стачыць кождаму доля яго. Даволіць дзень патрэбы свае.

ДОВОДИТЬ, давадзіць; павядамляць. Давёў сляпога да хаты. Павядамлае мне мой сваяк.

ДОВОДЧИК, даказчык. Даказаў пану на сваіх. Даказчык гэты усё даказуе куды трэба.

ДОВОЛЬНО прысл. годзі, досыць.

Адзін кажа мала, другі кажа годзі!
(III. T. I ч. 2 c. 88).

ДОВОЛЬСТВІЕ, здаволеньне, дастатак.

ДОВОЛЬСТВОВАТЬ каго чым, дастачаць, задавальняць.

ДОВОЛЬСТВОВАНІЕ ср. дастачаньне.

ДОВѢРЯТЬ што каму; здаверыць, здаверыцца.

ДОВѢРЕННОСТЬ, здавернасьць.

ДОВѢРЕННЫЙ, паўнамочнік, удавераны.

ДОГАДКА ж, здагадка, здогадзь, здагадлівасьць, здагадчык-чыца; доганка, дагануцца, ганаць.

ДОГАДЛИВО, сугадна, здагадна, дагадліва.

ДОГМА ж. грэцк. адна з асноў веры; дагмат, аснова.

ДОГОВОР м. узаемная умова; угода, умова.

ДОГОНЯТЬ, ДОГОН; здагон, здаганяць; пагоня.

ДОДАТЬ, дадаць, дадатак, дадача.

ДОДВИГАТЬ што, дасуваць, дасувацца, досуўка.

ДОДЕКАДР м. грэцк. дванадцацігранцік.

ДОДНЕСЬ прысл. дацяпер.

ДЕДѢЛЫВАТЬ што, дарабляць, даканчаць. Рабіў ды не дакончыў, трэба за яго даканчаць.