Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

АИСТ м. пералётны птах з сямьі чапель; бусел; буслай, гультай; буслаіць, гультаіць, валондацца бяз працы.

АКАР, Acarus, моль: тля, тля мучная сырная.

АКАЦІЯ ж, названьне дрэва: Acacia Robinia i Caragana, гарошнік. гарошкавае дрэва, акація.

АКАѲИСТ м. грэцк. царкоўная хвалебная песьня; акафіст; ў каталікоў — літанія; хваласьпеў.

АКИ црк. і стар.: як бытцам.

АКЛИМАТИЗИРОВАТЬ што, каго, лац. прысваіваць, прывучаць да новых варункаў, клімату; акліматызаваць, прыжывечываць.

АКОМПАНИРОВАТЬ, муз. фр., падыгрываць; трымаць другі згодны голас, акампанаваць, ўтараваць.

АКОРД м. франц. муз. поўнагалосьсе, сазгучча, стройнасьць згукаў: поўны падбор струн для муз. інструманта; акорд, лад, созгук.

АКРИДА црк. шаранча.

АКРОБАТ м. грэцк. танцор на вяроўках: акрабат, лазмак, лазмацтва.

АКРОСТИХ м. грэцк. верш, дзе пачатковыя літары радкоў складаюць імя, слова, сказ; акрасьціх, скрытаслоў.

АКСЕЛЬБАНТ м. ням. пляцёнка са шруркоў ношаная урадоўцамі на грудзёх; стугры. Наш ураднік стугры носіць на грудзёх. Паліцэйскаму стугра, што папу барада.

АКТИВНЫЙ дзейны, жыцьцёвы, жывы не бязчынны, ня мёртвы; актыўны, дзейны, чынны.

АКТЕР и АКТРЫСА, тэатральны артыст, мастак, сцэнічны мастак, стар.: глумец, скамарох. Актар, акторка.

АКЦІЯ ж. фр. часць, дзялянка ў гандлі, ў прамысловасьці, ў таварыстве; акція, бонда.

АКЦЕНТ м. фр. змоцнены націск голасу на галоснай літары, на цэлым слове або на цэлай пра-