Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

ДОСУЖІЙ—ЖАЯ, спраўны-ная, зваротлівы, сусьпешны.

ДОСЫТА прысл. ўволю, ўдосыць.

ДОСЮДА прысл. дагэтуль, дасюль.

ДОСЯГАТЬ; даставаць да чаго чым; даставаць. Па беларуску дасягаць тое, што на расійску „достігать“.

ДОТАСКИВАТЬ, дацягаць.

ДОТЛА прысл. ўдакон, ўшчэнт, скрэтэсам, ўплень, наспрах.

ДОТОЛѢ прысл. датуль, патуль. Будзеш ты тут аскірзацца датуль, пакуль на карку ня зьеду.

ДОТРОНУТЬСЯ да чаго, даторкнуцца, дакрануцца, даткнуцца, датыканьне, дотык, датычны.

ДОХОД, што даходзіць да рук, грашавая вызвалка, збор, агул прыходу; даход, даходны, даходнасьць; вызвалка, прыбытак.

ДОЧИСЛЯТЬ что, далічаць, дачотаваць.

ДОЧЬ ж. дачка, дачушка, дачухна, донька.

Чаму-ж не гуляці пакуль ў сваей маці:
І разуе і разьдзене кладоўсь, доня, спаці.

ДОШАГАТЬ, дакрочыць, дажыргаць, датупеняць.

ДРАГУН м. коннік, паводле зброі і навытаркі здольны д. пяхотнай бітвы; драгун.

ДРАГОЦѢННЫЙ, каштоўны, каштоўнасьць.

ДРАЗНИТЬ каго, дражніць, дражніцца.

ДРАКА ж. бойка, бітва.

ДРАКОН м. баечны крылаты зьмей; дракон, цмок.

ДРАПИРОВАТЬ што, убіраць пакрываючы або завешываючы тканінай; абвешываць, абвеска.

ДРАП м. франц. сукно рожных адмен і вартасьці.