ДРАСТИЧЕСКОЕ лякарства, лякарства на ляксу.
ДРАТЬ, выдзіраць навіну ці шчырэц з пад лесу; раздзіраць цэлую тканіну; драць, драцца, дзярэцца, дзірван, або выдзіркі, дранцё абадраная вопратка. Але лыкі лутаюць скуру лупяць.
ДРАЧУН м. чалавек які любіць біцца; задзіра, задзірлівы, абібок, буян.
ДРЕБЕДЕНЬ, чаўпарня, нісянеціца, мана, брынды.
ДРЕБЕЗЖАТЬ, бразджаць, дрызджаць.
ДРЕБЕЗГИ м. мн. чарапкі, дрызгі.
ДРЕВЕСИНА ж. дрывоціна, дзярвіна, дзярвець, адзярвець кастрыга. Кара згніла, але дрывоціна здаровая. Які там пошыр з саломы: карова жве, жве — кастрыгі многа, а сыці ніякай (Дзіс. пав.).
ДРЕВКО ср. тронак, цаўё.
ДЯЕВЛЕ прысл. даўней, калісь. Даўней людзі крапчэйшые былі. Калісь і ў нас была свая воля.
ДРЕВНІЙ, стары, стараветны.
ДРЕВНОСТЬ, старавеціна, стараветнасьць,
ДРЕЙФ м. марск, адкланеньне вадаплава ад простага шляху пад вецер; адклон;
ДРЕЛЬ, прыбор да сьвярленьня мэталяў; корба.
ДРЕКОЛІЕ ср. друкі, дручок, калы, кольля, кол, калок.
ДРЕМОТА ж. драмота, дрэмка, драмаць, драманьне; сомжа, прымгнуць, самжыць вочы, мжыца, мжонка.
ДРЕМУЧІЙ лес, пагудасты. Пагудстая пушча.
Хто ў бару пагудастым, |
ДРЕНАЖ м. франц. асушываньне балота пры помачы падземных труб; дранаваньне.