Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

мове: націск, нагалосак; павышэньне і паніжэньне голасу, вымова.

АЛАВАСТР м. мяккі, белы і каляровы камень з якога выразаюць начыньня і фігуркі; серчана кіслая вапна: алябастар.

АЛЕБАРДА ж. ням. пяхотная зброя, сякера і дзіда на доўгім дрэўку; галябарда.

АЛЛЕГОРІЯ м. грэцк. высказ, абраз, рэзьба, у пераносным значэньні; алягорыка, пераносьня.

АЛЛЕЯ ж. франц. дарога абсаджаная дрэвамі: прасада (памылкова „прысада“, слова паходзіць ад „садзіць“, неад „абсада“ ў значэньні аправы). Ад гасьцінца да двара ідзе ліповая прасада. Сярод прасад — гасьцінец біты (Я. Купала).

АЛКАТЬ. галадаць, быць галодным, марыцца голадам: хацець есьці; крэпка хацець, жадаць чаго; лакнуць. Лачны, галодны. Лачнець, рабіцца галодным, галадзець. Узлакнуць, захацёць ёсьці, зажаць чаго. Лачнасць, хцівасьць у простым і пераносным значэньні,

АЛМАЗ м. першы па цьвёрдасьці, па блеску і цэннасьці з дарагіх каменяў; адамант; а калі шліфаваны, яйцавілнай формы дыямант. Адамант названьне агульнае; брыльянт той-жа адамант, больш каштоўны дзеля поўнай шліфоўкі. Адамантшчык, таргуючый гэтымі каменямі, юбілер.

АЛТАР м. аўтар, ахвярнік, падвышэньне рожнай формы, на якім народы, кожды па веры сваей, прыносяць Богу ахвяры: аўтарны яго датычачый, аўтарнік, слуга аўтара.

АЛТЫН м. татар. старасьвецкая сярэбраная манэта 6 грошы; шастак. Шэсьць дзён малаціла шастак зарабіла.

АЛФАВИТ алфабат, букарнік, букарніца.

АЛЫЙ татар. сьветла, ярка-чырвоны; пунсовы; пунсавець, станавіцца ярка чырвоным; пунсалікі чырвонааблічны, чырвонатвары. Пучкі ружы ўжо пунсавеюць. Пунсавее дакуль маладзее Пунсалікі хлопчык.