знаходзіцца ў стравах рэлігійных пад кіраўніцтвам архірэя ці біскупа; эпархія.
ЕПИСКОП м. грэцк. зьверхнік эпархіі: біскуп, біскупія, біскупскі, біскупства. У творах Кірылы тураўскага, ў граматах Полацка, Вітабска і Смаленска да ХІІІ ст. і ў многіх рукапісах XIV—XVII ст., пісалася ў нас не епіскоп, а — біскуп, біскупль, піскоп, піскопскі. З гэтага відаць, што і цяпер нам німа патрэбы гэтага тэрміну зьмяняць на грэцка-боўгарскае напісаньне. Слова біскуп, сьведчыць, што крыўскія землі мелі даўней крэпкія зьвязі з заходам і пераймалі іх ўплывы. Лепш сваю старыну аднаўляць, як чужыя навіны ўводзіць.
ЕРАЛАШ. м. бязсэнсіца, нісянеціца, безладзіца.
ЕРАНЬ ж. расьціна Geranium; юранія.
ЕРЕПЕНИТСЯ, стабурыцца, настабурыўся, настырацца.
ЕРЕСЬ ж. разыходжаньне у поглядах на догматы веры; гарэзія, гарэза, гарэзьнік; адшчапенец.
ЕРЗАТЬ, соўгацца, поўзаць, ёрзаць.
ЕРИК, нізіна ў якую заліваецца вясной вада і астаецца рыба, баер.
ЕРМОЛКА ж. лёгкая, шапачка, без аколка; ярмолка, шаламейка, шаломка.
ЕРОШЫТЬ што, комкаць, блутаць: кудлаць.
ЕРОШЫТЬСЯ аб валасах, падымацца дыбам: сторшыцца, насторшаны; чапурыцца. Начапурыўся як калакут (індык). Насторшыўся як вожык. Калі сабака злы, то ў яго сторшыцца поўсьць на хрыбце.
ЕРШ рыба, ёрш, яршовы, яршысты; язьдзір (Аўгуст. п.).
ЕРЫГА, пьяніца, галцяй, буян.
ЕСАУЛ м. памочнік вайсковага зьверхніка; асавул, асыстэнт.
ЕСЛИ злуч. калі, асьлі, ачкалі. Ачкалі не захачу, то што тады? Калі так, то так, а калі не? Асьлі прыедзе балазе, ачкалі не? (Орша).