Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

ЕСТЕСТВО ср. усё што ёсьць, істасьць, істотны, істотна, істотнасьць, істота.

ЕСТЕСТВОВѢДЕНІЕ — істотаведаньне.

ЕСТЬ, ёсьць, ёсьціка, ёсьцьны.

ЕТО, гэта.

ЕФРЕЙТОР м. ням. нізшы вайсковец, памочнік падафіцэра; паводчык, паводны. У дравасекаў паводчыкам называюць старшага ў справах работы работніка, які „водзіць“.

ЕХИДНА, ядавітая вужака цёплых краёў; эхідна.

ЕХИДНЫЙ, хітры і злосны; хітразлосны, злоўмільны.

ЕЩЕ прысл. яшчэ.

Ж.

ЖАБА ж. полаз роду жаб; рапуха. Жаба, па расійску — лягушка.

ЖАБРЫ, бакавыя прарэхі каля шчэлянаў рыбы; зябры.

ЖАВОРОНОК птутка Alauda; жаўрук, жаўрэц.

ЖАЖДА ж. позыў да піцьця; спрага, прагнасьць, прагнуць, прагненьне (ад „пражыцца“, рас. „жарится“ ва ўласным соку); Смага, не пачуцьцё хаценьня піць, а вынік хаценьня піць, засыханьне у губе і асяданьне засохшай сьліны на вуснах і языку.

ЖАДНОСТЬ, прагавітасьць, прагавіты, прагацець.

ЖАЛИТЬ каго, калоць, рапіць тонкім вострывам; жыгаць, жыгнуў, жыгун; джгаць, джгнуў, джыгун; стрыкаць, стрыкнуў. Вужака, пчала жыгнула, джыгнула, джганула ў нагу. Крапіва стрыкаецца; Пастрыкаў саебе рукі крапівай. Дробная крапіва завецца жыгучка.