Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

ЖИРОВОЕ ВЕЩЕСТВО, клушчавая матэрыя.

ЖИРНЫЙ СУП, клусты юшнік, клустая страва.

ЖИТЬ, быць жывым, істнаваць; жыць, жыве, жыцца, жыцьцёвы.

ЖИТЕЛЬСТВО, аселасьць.

ЖИТЕЛЬСТВОВАТЬ, жыць, пражываць.

ЖИТЕЛЬ, жыхар, жыхарства.

ЖИТНИЦА ж. гумно.

ЖМУРИТЬ, закрываць вочы павекамі; сплюскаць, сплюснуць. Сплюсну ў вочы, — кажацца аб тым хто задрамаў і аб тых хто памер (Дзісна). Самжыць. Ледь толькі самжыў павекі; мжыцца, выдаецца мітурыцца; мжонка, тое што прымітурылася ў дрэмцы; самжыў, прысьніў (Зьдзітава). Мітурыцца, зьмітнуць, мітаць, мітурга, мітурасы. Чаго ты мітурышся („жмуришься“, „жмуриш глаза“). Зьмітнуў крыху, — ня спаў, а толькі здрамнуў. Чаго ты мітаеш вачамі? Толькі зьмітнуў павекі, ажны мне прымітурылася, што я дома. Калі я ішла каля магільніка прымітурылася мне, што нехта белы ківаецца, ажны была гэта бяроза (Полацак). Мітурасы, бред у гарачцы (Нікіфор). Мікрыць, мікрыцца. Вочы мікрацца, самі счыняюцца. Так спаць хочацца, што ў вачах мікрыцца (Орша). Мікраць — „ильлюзія“, абман зроку. Мікрынка барвісты клубік, якія здаюцца чалавеку калі засыпае, згэтуль мікры-дробры, злудны. Мікрыцца ў вачу, знача як бытцам сыплюцца барвістыя клубікі.

ЖМЫХИ, мн. ашакі.

ЖОКЕЙ м. англ. конны слуга, які езьдзіць за панам; гайдук.

ЖОМ м. цісло, гнёт.

ЖРАТЬ што, жорці, жарэ жарунок, жарун, жарво, жормя-жарэ, пожырам-жарэ, абжора, пражора, пожыр, пожырка. На такіх жаруноў пожыру не набярэшся. На пожырку прышоў.