Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

дома чорт. Наша анеліцца з чортам жэніцца. З добрага учынку і анёлы цешацца. Анельская пакора. Дзіцячыя душкі анёльчыкамі. Богу служаць.

АНГЛИЗИРОВАТЬ каня, абрэзаць каню хвост па ангельску, падрэзаўшы сухія жылы спадысподу хваставіны; куртаць.

АНЕКДОТ м: грэцк. кароткае па зьместу і сьціслае ў выкладзе апавяданьне аб выдатным, або забаўным здарэньні; анэгдот, показка.

АНЕМІЯ м. грэцк, мэд. недакровіца.

АНИС м. расьціна з сямьі парасонікавых Pimpinella Anisum, аныж. Аныжоука — гарэлка на аныжу прыгатаваная, гатунік яблака.

АНОМАЛІЯ ж. грэцк. не падобнасьць да звычайнага, адступленьне ў якім небудзь явішчы прыроды; анамалія,- збочаньне.

АНОБИМ м. грэцк.няпознамка.

АНТИДОТ м. грэцк. лек супроць атруты, адатрута.

АНТИЛОПА ж. сарна.

АНТИК м. лац. старасьвеччына, старасьвецкая рэч, старавеціна, стараветны, стараветнік, маючый заняцьце са старасьвеччынай; стараветня — крама для прадажы старых рэчаў, кніг і інш.

АНТИПАСХА ж. нядзеля. па Вялікадні, тыдзень св. Ѳамы. Радаўніца, Наускі Вялікдзень.

АНТИПАТІЯ ж. лац. нехаць, адраза. Я чую да гэтага чалавека нейкую ўнутраную нехаць. Адразы сваей скрываць не магу.

АНТОНОВ ОГОНЬ лек. амярцьвеньне чэляса ці часьці цела, якое аддзяляецца і адпадае як нежывое; чорная сьнедзь, гангрэна, вогнік.

АНТРАКТ ж. франц. прыстанак, пярорва.

АНТРАША фр. нескл. скок у танцы са шчоканьнем ботамі, або з пераменай нагі, падскок, шчакаузень.

АНТРОПОЛОГІЯ ж. грэцк., навука аб чалавеку, чалавекаведаньне.