Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

АНТРОПОМОРФИЗМ м. грэц., прыдаваньне выдуманым істотам чалавечай падобнасьці, чалавекападобленьне.

АНШЛАГ м. ням., вывеска, наклейка.

АОРТА ж. грэцк., цар-жыла, пачатковая, першая і самая грубая баявая жыла ў целе, выходзячая проста з левай палавіны сэрца, тутніца. З яе выдзяляюцца ў галаву баявыя жылы (сонныя) і ў рукі (лутніцы).

АПАТІЯ ж. грэцк., роунадушнасьць, безцікаунасьць.

АПЕЛЬ ж. грэцк., знак ці голас (сыгнал) трубой конпіцы для збору; збор, покліч.

АПЕЛЬСИН м. голяндзк., дрэва і плод Citrus aurantiorum; аранжа, аранжык. Купи мне мама аранжыка. Годзі табе з гнілым носам у аранжы лезьці. Аранжыкі жыдоўка прадае.

АПЕТИТ м. лац. позыў да ежы; жадаедзь, апэтыт, смач. Пасьля хваробы жадаедзь у яе вялікая: ўсё просіць то тое, то сёе дай. Млосна, а жадаедзі німа. Смач да яды мае. На калач знойдзем смач.

АПЛОДИРОВАТЬ каму, франц, біць у ладкі, пакляскаць, покляскі. Яму покляск людзкі не патрэбен. Выступ, прамову аго пакрылі густымі покляскамі. Кляснуў ў далоні завучы слуг сваіх.

АПОКАЛИПСИС м. грэцк. царк. відзежа св. Ап. Яна Багаслова; выяўленьне, апакаліпса.

АПОПЛЕКСІЯ м. грэцк, хвароба; паляруш.

А ПО СЕМУ, адлі. Адлі я і зрабіў так.

АПРѢЛЬ, чацьверты месяц у гаду; красавік.

АПТЕКА ж. грэцк. установа дзе прыгатоўваюць і прадаюць лекарствы; зельня, зялейня, зялейнік, -аптэкар, прадавец лекарстваў. Зайдзі ў зялейню, купі зельля, лекарства. Зялейнік ня лечыць, а калечыць. Зеліць, заліць — рабіць выцяг з зёлак пры помачы настаіваньня: Трэба вызаліць у сьпірце карані дзевасілу і націрацца тым