Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/210

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАПЛАМЕНѢТЬ, запалымець, запылаць.

ЗАПЛАТКА ж. лапінка, лапіць, лаплік, палапленая вопратка; палаплены закрыты, зашыты лапінамі.

ЗАПЛЕВАТЬ, закідаць плювоцінамі ці харкацьцём; захаркаць, запляваць.

ЗАПЛЕСНУТЬ, запялёхнуць, запаласнуць, заплюхнуць.

ЗАПЛЕСНЕВѢТЬ, абрасьці цьвільлю; зацьвілець. Хлеб пакрыўся цьвільлю, зацьвілеў.

ЗАПЛЕТАТЬ што, заплятаць, заплятаньне, заплёт, заплетка.

ЗАПОВѢДЫВАТЬ што каму, запавядаць, запаведчык.

ЗАПОВѢДНЫЙ, загадны, забароны, зарочны. Зарочны лес; зарочныя грошы.

ЗАПОВѢДЬ ж. загад, забарона. Слова запаведзь у народзе мае значэньне заўчаснага веданьня, апавешчаньня аб чым колечы, але не загаду. Людзі запавядалі што настануць гады руіны. Запаведзь была ісьці усім у воласьць. Не, такой запаведзі не было. Зрабі запаведзь на рынку каб прыхадзілі купляць яблыкі.

ЗАПОДОЗРѢНІЕ ср. западгледжаньне за кім чаго; западозраньне, западозранны; запасочаны, запасочаньне.

ЗАПОЙНЫЙ, загарны, зацмыжны.

ЗАПОЙ м. хвароба пэрыёдычнага пьянства; загар. Загарны пьяніца. Загарам пье (Карэлічы). Зацмага. Як надойдзе на яго зацмага, то пье тыдзень, два, — пасьля і мінецца: гэта ўжо зацмыжны пьяніца (Дрыса).

ЗАПОРОЧИТЬ каго, зьняславіць, зганьбіць.

ЗАПОЛУЧАТЬ што, браць наперад; атрымліваць.

ЗАПОР м. затрыманьне жывата; затрыманьне, зацьвердзь.