Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАРЕВО ср. агністы водблеск на небасхіле ад сонца ці агня; полынь, паланіца, паланее, паланець, паланлівасьць, Неба кроўю паланее. Зара паланее. Паланіца загарэлася на небе. Паланіца палыхае.

ЗАРИТЬСЯ, галіцца, квапіцца, яліцца. Галіцца, пагаліўся (паквапіўся) на чужую капейку. Гацліцца на маё дабро.

ЗАРЖАВѢТЬ, зааржавець, зааржаўлены.

ЗАРОЖДАТЬ што, зараджаць, зароджаны, зародак.

ЗАРОДОК м. зачатак таго, што будзе роджана; засьнітак, зародак.

ЗАРОНИТЬ што, запарушыць. Запарушыў агонь, вока.

ЗАРУБЛИВАТЬ што, засякаць, закарбовываць. Закарбуй гэта сабе на носе.

ЗАРУБИНА ж. карба, засечка.

ЗАРУЧАТЬ што, заручаць, заручны, заручаньне, зарука; заручына.

ЗАРЫВАТЬ што, закапываць, закапываньне, закопны, закопісты, закопнік.

ЗАРЫДАТЬ, наўзрыд заплакаць, захліпаць.

ЗАРѢШАТЬ, заканчаць. Закончылі справу.

ЗАРНИЦА ж. маланьня бяз грому; зігавіца.

ЗАРЯ ясны шляк на кругазоры перад усходам сонца; золак, сьвітаньне.

ЗАРЯЖАТЬ што, класьць ладунак у агнястрэльную прыладу: ладункаваць, ладункаваньне, ладунковы, ладункар.

ЗАРЯД м. патрон, сколькасьць пораху і куля ці шрот на адзін выстрэл; ладунак, набой.

ЗАСАДА ж. дзе можна засесьць, скрыцца цікуючы зьвера або ворага; залога, засака. Ярабкаў найлепш страляць з засакі: будкі з зялёнага хворасту.

ЗАСАПОЖНЫЙ нож, захаляўны, захаляўнік.