Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/226

Гэта старонка не была вычытаная

ЗНАМЕНИТЫЙ, слаўны, вельмі вядомы; славэтны.

ЗНАТЬ, ЗНАВАТЬ што, каго; быць знаёмым, ведаць каго па яго фізычных азнаках: знаць, знаю, знаёмы. Беларуская мова строга разрожнівае — знаць і ведаць. Можна чалавека знаць па яго азнаках фізычных, але няведаць што ён такое ў сваей душы. Я ня ведаю чаго ты хочаш. Я і знаць ня знаю і ведаць ня ведаю. Пазнаеш яго з учынкаў яго. Я ня знаю хто зрабіў, але ведаю што блага зрабіў. Знаць жабу па пліганьню, а сокала па палёту. У гэтам значэньні дзеяслоў гэты пераходзіць у прысл.: Знаць табе там добра. Знаць табе Настулька замуж хочаца што ў цябе сьлёзанькі ня коцяцца. Знаць па вясельлю, што не татачка аддаець, не мамачка благаслаўляець. Знаць дурня па чырвонай шапцы. Каб мое знацьцё, што ў кумы піцьцё і сам-бы пайшоў і дзетак павёў. Як хто знае, так сьпявае.

ЗНАНІЕ ср. веда, ведны. Навука веду дае. Без нявукі няма веды. Каб тое в даньне дзе спатыкнешся! Ведныя ў навуках людзі казалі.

ЗНАТНЫЙ, відны, прыкметны, слаўны; вызначны, выдатны, прыкметны, знаменны.

ЗНАТОК м. практычны, умелы, які знае вартасьць чаго; знавец, знаўство.

ЗНАЧЕНІЕ ср. значэньне.

ЗНАЧИТЕЛЬНЫЙ, значны. Значны лік людзей было.

ЗНОБИТЬ каго, зябіць, зябіцца, зябкі, зяблівы, зябкасьць. Зазяблі азяблі, рукі. Зябіць і трасе ўсяго, бо зязябіўся ў дарозе. Зябкі дзень. Зябкасьць чуецца ў паветры.

ЗНОЙ м. гарачыня ад сонца; прыпар, упал, сьпека. У сам поўдзень, ў сам прыпар жнуць. Ад самага Купальля пачаліся упалы, гарачыня. Сьпека, сьпякота парыць.