Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

ЗОБ м. ніжняя часьць стравапраходу ў птушак, мясісты мяшок, дзе страва набракае да пераходу ў жалудак, у людзей і жывёлаў пухліна на шыі; валё.

ЗОВ, кліч, клічны, клікаць.

ЗОДІАК м. грэцк. мысьлёвы паяс па ўсей акружнасьці гадавога авароту зямлі кругом сонца, разьдзелены на 12 часьцей, якім прысоблены знакі і назовы: баран (сакавік), бык (красавік), блізьнякі (травень) рак, леў, дзева, вагі, скарпіён, стралец, казярог, вадавік, рыбы; зодзіяк або зьвярынец.

ЗОДЧЕСТВО ср. навука і мастацтва будаваць будынкі; будаўніцтва, архітэктура.

ЗОДЧІЙ м. будаўнічы, дойлід. Слова дойлід, сустрачаецца ў песьнях: А ў Турове, на мураве, тры дойліды цэркаўку стаўлялі; — а такжа ў назовах топографічных (в. Дойліды каля Беластоку, уроч. Дойлідаўка у Дзіс. п., каля Гарманавіч і шм. інш.). Есьць прозьвішчы — Дайлюк, Дайлевіч. Пры апрацоўцы бярвяна на брус, зчэсываньне гарбыля бэлькі з аднаго боку, вазываецца дайляваньнем, дайлёўкай. Называюць такжа дайлёўкай або дыляй, дылёўкай палавіну бярна, ці адпілаваны ад бэлькі тоўсты гарбыль яе. Карскі залічае слова дойлід да слоў ўзятых з літоўскай мовы.

ЗОЛА ж. попел, прысок. Попел — астатак ад згараньня гаручых матэрый; прысок — попел у якім маюцца іскрынкі агня; гаворыцца такжа прысок аб разсыпаных ў парашок астанках нябошчыка.

ЗОЛИТЬ бялізну, парыць у вадзе наваранай на попеле; лугаваць, ад луг — вывар попелу; жлукціць, жлукто — вада з попелам, завараная напаленымі камянямі.

ЗОЛОВА ж. сястра мужа; залоўка.

ЗОЛОТО агульн. слав. золата, залаты, залацець, залацісты.

ЗОЛОТИТЬ, пазлачаць. Стоўбікі тачоныя-пазлачоныя. Пазлачаны кубак. Пазалотнік, майстар, які пазлачае.