ЗОЛОТОДѢЛ м. майстар які выбарляе з золата розныя рэчы; залатар.
ЗОЛОТУХА ж. адуродная хвароба якая выражаецца агульным недамаганьнем і падатлівасьцю да хвароб; шкрофул, шкрофулічны; нежыць, нежытны.
ЗОЛОТОШВЕЙНЯ ж. майстэрня, дзе вышываюць золатам; гафтарня.
ЗОНА ж. грэцк. паяс зямлі, ўздоўж роўнадзенніка (экватара), зона.
ЗОНД м. лекар. сталёвы пруток з галоўкай да дасьледаваньня ран; шчупень, шчуп, шчупок.
ЗОНДИРОВАТЬ, шчупаць, вышчупываць.
ЗОНТ м. нямец. парасон, парасончык.
ЗООГРАФІЯ м. грэцк. апісаньне зьвяроў; зоографія.
ЗООЛОГІЯ ж. грэцк. гісторыя жывёлаў; зоолёгія.
ЗООТОМІЯ ж. грэцк. анатомія жывёлаў; зоотомія.
ЗООФИТ м. грэцк. напоў зьвярок, напоў расьціна; жываед.
ЗРАЧОК м. зрэнка, зенка.
ЗРѢТЬ (зрѣю) дасьпеваць; сьпець, сьпелы, сьпеласьць. Сьпелыя яблакі, грушы, ягады. Нясьпелыя плады называюць зялёнымі, але ніколі сырымі.
ЗРѢТЬ (зрю), бачыць, відзець.
ЗРѢНІЕ ср. спасобнасьць, орган бачаньня; зрок, зрочны.
ЗРѢЛИЩЕ ср. відовішча.
ЗРИМЫЙ відомы, відзебны.
ЗРИТЕЛЬНЫЙ, відоўны, відоўня.
ЗРИТЕЛЬ відзень.
ЗРЯЧІИ, відушчы, відучы, вісны.
ЗУБРЬ зьвер, Bos ursus; жубр.