Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

ку; да рубнаваньня (вязанія) ужываюць кручок, пруткі.

ИГО, ярмо, ярэмны, ярэміць.

ИГОТЬ ж. ручная ступка, асабліва мэталічная і ішклянная; мажджэрчык. У аптэках ужываюць шкляныя мажджэрчыкі.

ИГРАТЬ, забаўляцца, весяліцца; гуляць. Дзяцё гуляе лялькай, кот мышой. Мы гулялі ў карты, ў вугалькі ў сьляпака (жмурки). Але нельга: ігралі у карты, бо іграць можна толькі, на якім музычным іструманце; гэтак сама нальга „ігралі вясельле“, а трэба „гулялі вясельле“. Наша слова „ігрышча“ выводзіцца ад ігры на музыкальных інструмантах, — разумеецца ігра да танцаў; як і аднаслоўнае „музыка“: Былі на музыцы (ігрышчы); хадзіце на музыку (ігрышча). Выключэньне становіць сцэнічная гульня, аб якой гаворыцца „ігра“, але „гульня“ прыроды, выабражэньня.

ИГРИВЫЙ, рэзвы, гульлівы. Гульлівы сьмяшок.

ИГРОК — гулец, гулецкі. Гэта не гулецкая гульня. Гулецкія карты (игральныя).

ИГРУШКА, рэч зробленая для забавы; цацка, забаўка. Дзіцячая цацка, забаўка. Гэта яму не работа а забаўка.

ИГУМЕН м. ИГУМЕНЬЯ ж. грэцк. зьверхнік манастыра; ігумен, ігуменьня. Ня кождаму старцу ігумемам быці. Ты дачка ігуменава, а я папоўскі сын (не ашукаеш мяне). Пападьдзя памрэ — поп у ігуменах, а поп памрэ, пападзьдзя — па гуменах.

ИДЕЯ ж. лац. паняньце аб рэчы: умысловае выабражэньне рэчы; мысль, замысл; ідэя, ідэал — мысьлёвы прыклад дасканальнасьці; ідэолёгія — часьць мэтафізыкі або псыхолёгіі якая разважае аб мысьленьні і мысьлі; ідэаліст — хто захватваецца недасьціглымі мысьлёвымі выдумкамі; ідэалізмм. філёзофія абапертая не на праявах матэрьяльнага сьвету, а духовага або умысловага.