Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

АРТИСТ м. франц. чалавек які займаецца прыгожым мастацтвам; больш ужываецца аб музыкантах, малярах, танцорах; кудзейнік „коморохове, кудейнице и глумце“ (Архіў Тур.-Пінскай Архіепіскопіі). Мастак, мастацкі, мастачыць.

АРТИШОК м. фрукт расьціны Cinara Scolimus, карштук.

АРХІ грэцк. пачат. само па сабе ня ўжываецца, а перад другімі словамі, калі трэба падняць іх у найвышэйшую ступеню; архібіскуп, архімандрыт, архіпастыр, архісправядлівец.

АРХАНГЕЛ м. грэцк. арханел, арханельскі.

АРХИТЕКТУРА ж. грэцк. бўданічнае мастацтва: архітэктура. У нар. песьнях захавалася слова дойлід у значэньні будаўнічага. А ў Турове, на мураве, тры дойліды цэркаўку стаўлялі.

АССОЦІАЦІЯ ж. франц. зграмаджаньне, сабраньне, таварыства, сувязь, змова дзеля якой колечы агульнай мэты.

АСПИД м. грэц. ядавітая зьмяя: баечны зьмей, цмок.

АСТМА ж. грэцк. мэд. хвароба разшырэньне лёгкіх, удушша, удушлівы, удушлівец.

АСТРОНОМІЯ ж. грэцк. навука аб небе, зорніцтва, астраномія.

АСТРОЛЯБІЯ ж. грэцк. землямерны прыбор, вугламер,

АТАКОВАНІЕ франц. напад, наступленьне.

АТЕИЗМ м. грэцк. бязвернасьць, нявера ў Бога, бязбожнік, бамбіза.

АУДІЕНЦІЯ лац. паслуханьне, прыймо.

АФІША ж. франц. апавестка на паперы аб якім колечы відовішчы, сабраньні, прадажы; публікатка; стар. арх. аклічны ліст.

АФОРИЗМ м. грэцк. кароткі і ясны высказ; афарызм.

АФРОНТ м. франц. асабістая зьнявага, зьняважаньне гонару.