ИНДЮК м. індык, калакут.
ИНЕИ, сырасьць у паветры, якая асядае на рэчы што больш сьцюдзёныя чым паветра і замярзае на іх пушком; шаць.
ИНЕРЦІЯ ж. лац. фіз; нячыннасьць цел бяз зьнешняй пабудкі; інэрція, нядзейнасьць.
ИНЖИНЕР м. вучоны будаўнік, але ня жытных дамоў (гэта архітэктар) а другіх будынкаў і рэчаў; інжынер.
ИНЖИР м. тур. фігі, ягадніцы.
ИНИЦІАТИВА ж. лац. пачын, ініціятыва.
ИНКВИЗИЦІЯ ж. лац. суд духоўны устаноўлены папежамі для розыску і суда над праступнікамі супроць веры: інквызыція.
ИНКОГНИТО прысл. з лац.; не пад сваім мяном, не апавяшчаючы сваю годнасьць, названьне; інкогніта.
ИНКОРПОРАЦІЯ лац. злучыць, зьліць у адно, ўлучыць, аб’яднаць; інкорпорація. Німа ніякай патрэбы ўжываць гэтае някшталтнае слова ў нашай мове: яго саўсім заступае слова — ўлучыць, ўлучэньне.
ИНКРУСТАЦІЯ, ж. франц. нарэзка на дрэве ў якую ўстаўляецца другога колеру узорамі дрэва, мэталь, косьць; інкрустація.
ИНОЙ, ня гэты; іншы, гэнакі, другі, інакі, іншый.
ИНОГДА, часам, іночасі, спачас калі, падчас; інкалі, анкалі, анкады. Анкады грош даражэй рубля. Ня ўсё лазой, анкалі і рэмянём. Іночасі госьць горш татарына.
ИНОВИДНЫЙ, інастатны, інадменны. Інадменны завод курэй.
ИНОВѢРІЕ ср. рознавернасьць, рознаверны, рознавер.
ИНОГОРОДНІЙ, іншагорадны, анагорадны.
ИНОЗЕМНЫЙ, чужаземны, аназемны.