Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/245

Гэта старонка не была вычытаная

ИНТЕНДАНТ м. франц. хто кіруе еміннымі і другімі засабамі войска; шафар, інтэндант.

ИНТЕНСИВНЫЙ лац. сільны і напорысты; інтэнсыўны, напорысты.

ИНТЕРВАЛ м. франц. пустая праміжлегласьць; прагал, інтэрвал.

ИНТЕРЕС м. франц. прыбытак, зыск; зацікаўленасьць; карысьць, цікаўнасьць, справа.

ИНТЕРМЕДІЯ м. лац. невялікі тэатральны твор, напісаны для прадстаўленьня паміж другіх двох відовішч, яно або служыць ўступам да другога, або датыча сьвяткаванай урачыстасьці; інтэрмэдзія.

ИНТИМНЫЙ лац. блізкі, паміжсобны, таёмны; інтымны, паміжсобны.

ИНТОНАЦІЯ ж. лац. асабліва сільны націск голасам на слове, інтанація.

ИНТРИГА м. франц. юджаньне, падкопы, нагаворы і чыны з мэтай каму пашкодзіць — каверза, каверзь, каверзьнікца; любоўная зьвязь — баламутня, баламут, баламутка, баламуцтва; завязка, апорны пункт камэдзіі або драмы, зазвычай каханьне з якога родзяцца падкопы, каверзы — завязка; інтрыга.

ИНТРОДУКЦІЯ ж. муз. фр. ўступ.

ИНФАНТЕРІЯ ж. франц. пяхотнае войска, пяхота. Генерал от инфантеріи — поўны генерал пяхоты.

ИНФЛАМАЦІЯ ж. лекар. запаленьне.

ИНФЛЕКСІЯ праменьняў святла ж. наклон.

ИНФУЗОРІЯ ж. лац. мікраскапічная жывулька, ва ўсіх цеклацях, асабліва ў кіснучых і загніваючых; інфузорыя. Адмены іх: монада або пункцік, клубцік, вітушок, раскірзок.

ИПОКРИТ м. грэцк. аблыжны і скрытны пакорлівец; гіпакрыта, гіпакрыція.

ИРАЦІОНАЛЬНЫЙ лац. бязсэнсоўны, не разумны, не карысны; недамэтны.

ИРРЕГУЛЯРНЫЙ лац. неакуратны, няроўны, няўладжаны; няўладжаны.