Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/246

Гэта старонка не была вычытаная

ИРИГАЦІЯ ж. лац. заліваньне вадой поля, паласканьне; затопа.

ИРОНІЯ ж. грэцк. насьмешлівая пахвала, пахвала якая выражае дакор, іронія, хлусьва.

ИСКАЖАТЬ што, перайначываць, выабражаць на выварат; казіць.

ИСКАНІЕ ср. шуканьне.

Сталі чытаць, імя шукаць,
Імя шукаць, чым сына зваць.
(Рог. п. Ром. 8—9 с. 172).

ИСКАТЕЛЬ, шукач, шукаць, шуканы.

ИСКОПАЕМЫЙ, выкопны, выкопнае. Выкопнае вапна.

ИСКОПОК м. выкапень, выкапка, капанец.

ИСКЛЮЧАТЬ што, выкідаць з ліку, адкідаць; выключаць, выключна, выключнасьць; вызьнімаць. Гэта выключнае здарэньне. Я ем выключна жытні хлеб.

ИСКЛЮЧЕНІЕ, выключнасьць, вызнятак, вызьнятна.

ИСКОВОЙ, спазыстчы, спазыстчык, спозыск.

ИСКОВЫРЯТЬ што, скалыпаць.

ИСКОЛЕСИТЬ што, скалакружыць. Я скалакружыў ўсю аколіцу.

ИСКОЛОТИТЬ каго, што, зьбіць. Зьбіў яго на кіслае яблыка.

ИСКОМЫЙ, шуканы.

ИСКОНИ прысл. спракон, спраконна, спракавечна. Спракон так вядзецца, што жана мужу паддаецца.

ИСКОНОПАЧИВАТЬ што выпаклёвываць.

ИСКОРЕНЯТЬ што, выкараняць, выпленяць. Выпленіў асот ў гародзе. Выпленіў ды выкараніў Бог род іхні.

ИСКОРОБИТЬ што, скарабаціць, пакарабаціць, карабаціць. Дошкі паракабаціліся. Стол скарабаціўся.