ИСПЕЛЕНАТЬ дзяцё, сьпавіць.
ИСПЕПЕЛИТЬ што, спапяліць.
ИСПЕРВА прысл. сьпярша. Сьпярша ты, пасьля ўжо я. Сьпярша работа, а пасьля спачынак.
ИСПЕСТРИТЬ што, спярэсьціць, зпстрыкаціць. Мухі спстрыкацілі акно.
ИСПИТОЙ, недакроўны, аслабелы; зьнебыткаваны.
ИСПОВѢДЫВАТЬ веру, вызнаваць. Вызнаю веру хрысьціянскую. Вызнаю грахі мае.
ИСПОВѢДАНІЕ ср. вызнаньне, вера, рэлігія.
ИСПОВѢДИМЫЙ, які можа быць вызнаны, выказаны славамі; выслоўны вымоўны.
ИСПОВѢДЬ ж. споведзь, спавядацца, спаведнік.
ИСПОДВОЛЬ прысл. спавольна, сполегка, злягка. Спавольна, сполегка і вольху сагбаеш.
ИСПОДНІЙ, падысподны. Падысподны жарнак.
ИСПОДНИЦА ж. спадніца.
ИСПОКОН прысл. спракон, спракон веку спраконны.
ИСПОЛА прысл. на палавіну, палавіньнік, або запашнік які абрабляе зямлю за палавіну ураджаю.
ИСПОЛАТЬ выклік, з грэцк. слава.
ИСНОЛИН м. нязвычайна вялікі: волат, гігас.
ИСПОЛНЯТЬ што, выпаўняць, выпаўненьне, выпаўніцель-ніца; выконываць, выкананьне выканальнасьць.
ИСПОЛНА, поўнасьцью. Аддай доўг поўнасьцю.
ИСПОЛОСИТЬ што, спалосаваць.
ИСПОЛОСКАТЬ што, спаласкаць.
ИСПОЛОХ м. перапалох, спалох.
ИСПОЛЬЗОВАТЬ каго, выкарыстаць.
ИСПОРТИТЬ што, сапсаваць, сапсуты.
ИСПОРѢДЬ прысл. рэдка, калі-не калі, рады ў гады.