Ў тры павіткі віюць вяроўкі; гужы віюць ў 6—12 павітак.
КАБОТАЖ ж. марское наўзьбярэжнае вадаплаўства; наўзбярэжніцтва.
КАБРІОЛЕТ м. фр? двуколая каляска; двуколка, бедка.
КАБУШКА ж. камок сыру; гамолка, камолка.
КАБЫ злуч. каб. Каб ня наша сіла, ды жыдоўская хітрасьць — сьвет бы ня ўстояў. Каб ня быў дзедка, то была-б бабка.
КАВАЛЕР м. франц. малады не жанаты мужчына, ў танцах — агульна мужчына, як процілеглае даме; кавалер, кавалерства — бязжэннасьць; кавалерскасьць, мужская ветласьць у стасунку да дам.
КАВАЛЕРІЯ ж. коннае войска; конніца, кавалерыя.
КАВАРДА, КАВАРДАК, благая страва, баўтушка, похлебка; чаўпарня, плёткі, каломеса, кавярза.
КАДЕНС м. франц. памер, мера ў часе, роўнавага ў рухах ў стасунку да часу; ступа, кадэнс.
КАДАСТР м. ацэнка зямельнай маемасьці, паводле яе гатунку; ацэна, ашацоўка.
КАДЕТ м. фрац. падростак, дваранскі сын, вучань кадэцкай школы.
КАДИТЬ каго, што, чым; кадзіць, цьміць (згэтуль названьне кадзіла „цімьян“). Падкаджываньне дымам пчол: падкурываньне, а ўжываны да гэтага скрутак порту, ці гнілога дрэва называюць зубель.
КАДОВЬ ж. дрэўляная судзіна: кадка, кадушка, кадзь. Ад „кодаб“ камлявая часьць пня, выгніўшая ў сярэдзіне.
КАДРА або КАДРЫ франц. афіцэры, падафіцэры і наўскрайныя ў шыхце жаўнеры, якія становяць аснову палка ці іншай часьці войска; кадры.
КАДЫК м. галоўка дыхавога горла; адамавы яблык, коўцік.