Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/256

Гэта старонка не была вычытаная

КАЖДЫЙ, усякі, і той і другі; кожды,

КАЗАН м. татар. кацёл, асабліва вялікі, ўмазаны ў печ; саган, кацёл.

КАЗАРМА ж. будынак для войска; жаўнерня, жанерня.

КАЗАТЬСЯ, паказывацца, выказывацца; здавацца.

КАЖЕТСЯ, здаецца.

КАЖДЫЙ, кожды.

КАЗЕМАТ м. жаўнерня ўнутры крэпасьці; казамат.

КАЗНА ж. гатоўка, гатовыя грошы; дзяржаўная гатоўка; скарб, скарбовы, скарбнік, той хто пераховуе і выдаткуе гатоўку; скарбніца, мейсца, будынак дзе складаюцца грошы ў гатоўцы; скарбіць зьбіраць цэннасьці матэрыяльныя ці маральныя.

КАЗНИТЬ каго (ад „казіць“ — псаваць, калечыць), караць, мучыць.

КАЗНЬ ж. выпаўненьне сьмяротнага прысуду; кара, кара сьмерцьцю; у значэньні напасьці і мукі: пляга; пляжыць, біць нечым плоским, балючым. Спляжыў рамянем.

КАЗУС м. лац. здарэньне, выпадак; нязвычайнае здарэньне, казус.

КАЗУСНЫЙ, нязвычайны, выдатны па незвычайнасьці.

КАЗУИСТИКА, навука рэлігійнай маральнасьці, пацпасоўка сумленьня да акружаючых варункаў; казуістыка.

КАЙМА ж., краймо, акрай, акрайка, руб, шляк. Краймо рукава абшыта чорнай стужкай. У тканінах для моцы ткуць густое краймо, акрай якога калі абразаюць, называецца кромка, акрайка. Абрэз ўсякай тканіны каб ня сыпаліся ніткі — рубяць, абрудляюць, абрубленае краймо называюць рубам. Шлякам называюць паяс на тканіне, абвод. Белыя шпалеры з маліна-