Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

БАКЛАГА ж. дрэўлянае абручное, або даўблёнае начыньне розн. формы; карчага, карчажка. Прынясі карчагу з дзёгцям. Купіў карчажку да вады.

БАКЛУШИ, мэталічныя талеркі якімі выбіваюць, такт ў аркестры, або да танцу; бразгачы, ў бразгачы біць.

БАКЧА, БАХЧА м. татар. гарод у полі, не пры доме, на надмятым плугам шчырцу (цѣлинѣ) баштан.

БАЛАБОЛКА ж. татар. закрыты званочак да конскай упражы; шумёлка, бома. Бомы вясёла шумяць (М. Багдановіч).

БАЛАГАН м. татар. часовая з досак, або іншага матэрьялу будова да таргаваньня, прадстаўленьня, рукомесла; кірмашовая будка, лубмень лубнянка стар. клетка. На кірмашы прадавалі абаранкі з вазоў, сталоў і ў лубмянёх. Лубмянку Заарэндаваў на рынку.

БАЛАГУРИТЬ татар. ціха і супакойна размаўляць; гукаць, дудукаць. Сыйшліся. падудукалі з кумой, дык і ад душы адляглю. Сойдуцца старыкі пагукаюць (Рам.) Мы пагукалі аб нашым горы. Схадзі, пагукай са старастаю. Дудукаюць сабе маладыя, як галубкі у гнязьдзечку.

БАЛАЛАЙКА ж. татар. музычнае снадзіва ладамі і двумя або трымя струнамі; бандурка, бандура, бандурыста, граючый на бандуры; балабайка, балабайшчык, балабаіць іграць на балабайцы, а такжа ў значэньні гультаваць, лындаць без працы.

БАЛАНДА ж. татар. сьцюдзёная страва з квасу і гардавіны (зелени); халадзец.

БАЛАНС м. франц. быцьце ў роўнавазе; роўнавага, віхт, асьвер. Віхт, віхцік стрэлка ў шальках, паказуючая одклон або роўнавагі; віхтацца, адкланяцца ад роўнавагі, Вага віхтаецца сюды і туды. Пад віхт разквітаўся з ім летась, а сёлета ізноў ён у даўгу, ізноў новы віхтунак. Калі гляну. аж дзяцё ужо пераасьверылася праз вакно галоўкай у ніз. ледзь за ножкі ўха-