КАТЕР м. аднамачтавы вадаплаў; стружок.
КАТЕХИЗИС м. пачатковая, аснаўная навука хрысьціянскай веры; катэхізм.
КАТОЛИК м., КАТОЛИЧКА ж. хто вызнае рыма-каталіцкі абрадак; каталік, каталічка, каталіцкі.
КАТУШКА ж. круглячок да навіваньня нітак; шпуля, шпулька; цэўка нацаўка.
КАУРЫЙ татар. масьць каня; буланы. Сіўка-бурка, вешчая буланка.
КАУЧУК дрэва гарачых краёў, сок яго; гумілястыка, гумілясны.
КАФЛЯ ж. печная плінта узорамі ці гладкая, найчасьцей паліваная; кахля.
КАФТАН м. татар.; жупан.
Хваліцца жупанам |
КАЧАЛКА ж. калыска, гойдаўка, калыбка.
КАЧАТЬ што, ківаць, калыхаць, калыбаць, гойдаць. Зуб у мяне ківаецца. Дзяцей калышуць у калысцы ці гойдаўцы. Зямля скалыбнулася.
КАЧЕЛИ, калыска, арэлі. Калыску вешаюць на вяроўках, а арэлі на аглаблёх і ў нізе іх маецца толькі адна напярэчка, на якой можна нагамі стаяць.
КАЧЕСТВО, якасьць, якасны, якасьлівы. Мне патрэбен ня лік а якасьць. Якой якасьці твае тавары. Цана дарагая, але добрая якасьць.
КАЧКА на моры, гойдаўка, гойдае, загойдала. І дзень і ноч цябе вада гойдае аж на сэрцы млосна. Як гайдане гойдаўка ўверх, а пасьля ўніз.
КАЧНУТЬ што, гойднуць, хібнуць, калыхнуць.
КАША ж. агульн. слав., каша, кашка, кашны, кашнік, кашавар, кашаед.