Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/267

Гэта старонка не была вычытаная

КАШЕЛЬ м. празябная хвароба якая выражаецца сутаржным выдыханьнем; кашаль, кашляць, кашлянуць, кашляньне. Кашаль не хвароба, гарбуз не ягада.

КАШНЕ нескл. фр. цёплая хуста на шыю; шалік.

КАШТАН м. дрэва Fagus castanea; каштан.

КАЩЕЙ м. міт. эпітэт мужскога уасобленьня сьмерці, цара цемры і падысподнай; таго-ж самага парадку эпітэт што і карачун. У нас вядомы дзе- недзе пад найменьнем-эпітэтам — мерат (па аналёгіі з жаночым уасобленьнем — Марва, Мара). Слова кашчэй, кашча выводнае ад нашага „касьць“ бруд, гідасьць і „косьць“, мярцьвец, труп, вымаўляюць: касьцей, кастым, кастыш падобна як эпітэт сьмерці: кастуся.

КАЮТА ж. фр? пакойчык, каморка на вадаплаве; у падзьвіньні пакойчык-хатка на ганкох і на стругох называюць майка.

КАЯТЬ каго, (хаяць) ганіць, асуджаць; карыць.

КАЯТЬСЯ, прызнаваць свой праступак; жалець таго што зрабіў; каяцца, каяньне.

КАѲЕДРА ж. грэцк. падвышэньне з якога гаворяць казаньні ў сьвятынях; выкладаюць навукі ў школах, гавораць прамовы на сабраньнях; катадра.

КВАДРАТ м. роўнастаронны чатырабочнік; квадрат, чатыракутнік.

КВАКАЦЬ, крычаць ква-ква, падобна качкам, жабам; квакаць, квактаць. Аб жабах кажуць яшчэ крахаюць, крэкчуць.

КВАРТА ж. мера цеклацяў: адна восьмая часьць вядра нашай меры; кварта.

КВАРТАЛ м. лац. чвёрць, чатыракутнік гарадзкіх домоў абмежаны вуліцамі; квартал, агранец. У другім агранцы за рынкам, зялёны дом (Байсагола).

КВАРТЕТ м. лац. музыка на чатыры галасы або чатыры інструманты: квартэт.