Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/268

Гэта старонка не была вычытаная

КВАРТИРА ж. (ад лац. gvarta — чатыры), патоўпішча да жыцьця людзей; некалькі пакояў становячых адно жыльлё ў доме, для аднэй сямьі; гаспода. У даўнай нашай актовай мове ужывалася заўсёды слова гаспода, гэтае слова мясцамі датрывала і дагэтуль сярод мяшчанства; мне прыходзілася яго чуць ад жыдоў у Вітабску.

КВАРЦ м. крамяністы камень, або дзікі крэмянь; крэмянь, кварц.

КВАСІЯ дрэва Quassia amarа; брузэлія.

КВАС м. агульн. слав. квас, квасы, квасны, квасіць, квашаніна, квасьнік, квасьніца, квасьна, квасаварня, кваскасьць квасіцца, кваснуць, квашніца, накрыцьцё з палатна на дзяжу.

КВАСЦЫ мн. м. соль Alumen; галун.

КВАШНЯ ж. дзяжа.

КВИНТА ж. італьян. усякая пятая нота з ліку сямі; апошняя найцянейшая струна ў скрыпцы; аб ноце квінта; аб струне рымка.

КЕГЛЯ ж. ням. точаны стоўбік да гульні: іх ставяць дзевяць і зьбіваюць палкай — бітком; краглі, чуркі. Гуляць у чуркі, у краглі.

КЕДР м. хвойнае дрэва Pinus cedrus; кедр.

КЕЛАРЬ м. мніх які пераховуе манастырскае дабро або займаецца сьвецкімі справамі манастыра; ключнік, канапар.

КЕЛІЯ ж. грэцк. пакойчык для мніха у манастыры; келятка, келяць, келятнік. Келятка сьвятой Прузыны (Полацак).

КЕЛЕЙНИК м. манастырскі слуга; келятнік, стопнік, слугар. Ен быў келятнікам у манастыры.

КЕПИ ср. фр. суконная шапка; кяпурка.

КЕРАСИН м. адно з наймён ачышчанага выкопнага клушчу; карасіна. Мясцамі называюць карасіну, што ужываецца да лянпаў — газа. Зьбегай у крамку купі газы. Як думаеш, солі купіць трэба, газы — трэба, зялеза — трэба, а з чаго?!..