Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/269

Гэта старонка не была вычытаная

КЕСАРЬ м. тытул рымскіх імпэратараў; цэсар. Аддай цэсарава цэсару, а богава Богу.

КИБИТКА павозка з будкай на гнутых абручах — балагола; пераноснае жыльлё кіргізаў кібітка.

КИВАТЬ агульн. слав. ківаць, кіўнуць, ківацца, кіў, ківок, ківун, ківач, ківайла, ківы, кімігі. Ен абы толькі на вуліцу ды на ігрышча, дзе кімігі ды скокі. Годзі ўжо гэтых спацішка кіміглу (ківаў і міганьня). Нямому толькі на ківы што скажаш. Ківуном называюць паказчы палец: пястук, ківун, даўгай, пярсьцец, мезяны (Кабыльнікі).

КИВЕР м. вайсковая шапка з цьвёрдай скуры плосмаверхая; ківар.

КИВОТ, КІОТ, скрыначка да сьвятых ікон; гэбрайцы пераховывалі табліцы закону у кедравай скрыні убранай золатам; скрынка, скрыня. Скрыня ўгоды.

КИДАТЬ агульн. слав. кідаць, кінуць, кідацца, кіданьне, кідок, кідзь, кідны, кідкі, кідчывы, кідкасьць.

КИЗИЛЬ м. дрэва і плод Cornus mascula дрон, драноўнік.

КИКАТЬ, КИЧЕТ (лебедзь), кігікаць, кігіча. Чайка кігіча, згінь ты куліча.

КИЛЬ м. ісподны брус вадаплава які творыць сярэдзіну днішча, ён выдаецца сьпераду палазом; стаяк, хрыбет; рэбры з бакоў называюць — апругамі.

КИМВАЛ м. або КИМВАЛЫ м. архаіч. музыкальная прылада дзьве масяжовыя талеркі, якімі бьюць адну аб адну; цымбалы. Цяперашнія цымбалы называюцца тым-жа словам, але гэта іншы, струнны інструмант.

КИНЖАЛ м. востраканечны абастаронна востры нож; корд, кордзік:

КИНОВАРЬ ж. выкопнае ярка чырвонага колеру; цынобра. Купіў цынобры маляваць сьцены.