Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/270

Гэта старонка не была вычытаная

КИПА (ад купа), куча зьвязка, пук; купа; аб паперы рэза.

КИПАРИС м. дрэва Cupressus sempervirens кіпрыс, кіпрысовы. Кіпрісовая ікона, рэзьба.

КИПЯТИТЬ што, кіпяціць, кіпіць, кіпянее, кіпянець, кіпкі, кіпок, кіпень, кіпеніца, кіпне, кіпнуць; варыць; вар, варатак, варыва, варыцца, варкі; гатаваць, гатуецца; прагціцца, прагаток. Кіпіць, варыцца, гатуецца, вада ў гаршчку аж клыгчыць. Каб разварылася добра мяса яго трэба доўга, гатаваць, варыць, кіпеніць. Прынясі нам вару, варатку, прагатку, кіпку. Ен згарача так кіпеніцца. Абпарыў руку варам вараткам кіпнём, прагатком.

КИРАС, КИРАСЫ фр. нагрудная часьць панцыра, панцыр.

КИРКА ж. адмена матыгі, капагі; матыга сячэ абодвымі канцамі, а кірка зроблена крывой дзюбай ў адну старану; кірка.

КИРПИЧ м. паленая гліна на штучны камень які ўжываецца да будаваньня; цэгла, цэгляны, цэгляр, цагельнік, цагельшчык, цагельня; плінта. Плінтай называюць плосмую агнястойкую цэглу, яе ўжываюць да высьціланьня поду ў печы.

КИСЕЛЬ м. кіслая мучністая квашаніна; кісель, кісялёвы, кісалёўка рагач да мяшаньня ў печы кісялю калі ён варыцца; жур, журовы (Смаленск. Даль Т. I. 564). Журам кісель называюць і ў Навагрудчыне.

КИСЕТ м. капшук, кеса, кеска, кесьцік, кястух. Кеса і кішэнь аднаго караня словы.

КИСЕЯ ж. ценкая рэдкая тканіна; мусьлін, мусьліновы.

КИСЛЫЙ агульн. слав. кіслы, кісла, кісець, кіснуць, кісьля, кісладзь, кісласьць, кісьлісты, кісьляк, кісьлянка, кісьліня, кісьліць. Кіслае малако, якое кісла, скісла. Цеста пачынае кісець ужо. Хлеб добрай кісьлі. Праразьлівая кісьля гэтых ягад. Кісьля, выражае смакавое