Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/274

Гэта старонка не была вычытаная

КЛОБУК, накрыцьце галавы, мніха; клабук, капіца, каптур.

КЛОК м. вырваная часьць, пучок; кудлак, кузлак, кузлач. Вырваў кудлак валасоў. Кузлак сена, саломы. Якое тут кузлаччо валяецца. Кузлач барады адарваў.

КЛОКОТАТЬ, варыцца з глюгатам; глюкчэць, клыкчэць, клёкча, шляхатаць, шляхоча, шлёхат; клыктаць, глёкат, глякоча.

КЛОЧОК м. кузлачок, лапінка, шматок. Кузлачок, лапінка зямліцы.

КЛУБ м. англ. сабраньне, круг асоб якія заўсёды зьбіраюцца ў адным мейсцы; клюб, клюбовы.

КЛУБНИКА ж. ягада Fragaria collina; суніца. Буйныя поземкі (зямляніка) часам такжа называюць суніцамі, але ніколі суніц не вазываюць поземкамі.

КЛУМБА ж. кветкік, клёмб.

КЛУША ж. курыца якая квокча, сядзіць на яйкох; квочка, квока, квактуха.

КЛѢТЧАТЫЙ аб тканіне; крацясты.

КЛЮВ м. птушыны нос; дзюба, дзюбло, дзюбка; зоблік, забок, зобля; глюга. Буцян мае глюгу, у курыцы дзюба, а ў сініцы забок.

КЛЮЗ м. круглая отворына на насу вадаплава ў які праходзяць гужы ад катвігі; клюз. У нас клюзом называюць унутраную атворыну калёснай трубкі.

КЛЮКА ж. крук, кручок, палка з простым загібам да мяшаньня стравы; ў печы кісялёўка. Палка да папіраньняся; ляска. Беларускае „клюкаць“ азначае піць, піць праз край нагібаючыся да судзіны, упівацца. Клюкнулі па чарцы. Клюкае ўжо носам — спаць хоча.

КЛЮКВА ж. ягада Vaccinium oxycosus, Охусоsus palustris; журавіна журавіца, журавіннік, журавінны. Журавінны, журавінавы квас. Журавічны, журавінны кісель называюць журам: ягадны жур. Найлепш зьбіраць журавіцы, журавіны,