ляе шчасьця ў жыцьці. Брыдкай кляцьбой кляне яго. Німа горшай як маскальская кляцьба: ад яе кожды раз зямля здрыгаецца. Кляты чорт.
КЛЯТВОНАРУШЕНІЕ ср. крывапрысяжніцтва, крывапрысяжнік, крывапрысяжна.
КЛЯУЗА ж. нямецк. прыдзірка, прычэпка, плёткі; каверза, каверзуе, каверзьнік-зніца. „Вярзьці“, „вярзе“ — гаварыць нісянеціцу і „казіць“ псаваць, выкрыўляць.
КЛЯЧА ж. конская самка, благая каняжка; кабыла, кабылка, кабіліца; кабылюк. Які-ж гэта конь, кабылюк дый толькі.
КНИГА ж. кніга, кніжка, кніжыца, кніжачка; кніжнік, хто спанатруе кнігі, ачытаны, ведны чалавек у кнігах; кніжня, кніжніца, бібліатэка, бібліатэчка; кніганос, хто прадае ў разнос кніжкі.
КНИГОПЕЧАТАНІЕ ср. друкарства.
КНИГОПЕЧАТНЯ ж. друкарня,
КНИГОПЕЧАТНИК м. друкар.
КНИГОПРОДАВЕЦ м. кнігар.
КНИГОПРОДАЖА, крама дзе прадаюць кнігі; кнігарня.
КНИГОХРАНИЛИЩЕ, кнігахоўня, кнігахоўніца.
КНИЗУ прысл. ўніз, да нізу. Зьверху ўніз. Ад верху да нізу.
КНИПЕЛЬ м. ням. зялезнае верацяно ў такарскім пастаўку; верацяно.
КНОП м. ням. глухі кругаваты вузел на каццы вяроўкі; пятля.
КНОПКА ж. ням. цьвячок з шырокай галоўкай; прысьцібка.
КНУР м. не кладзены сьвінны самец; кнур, кнораз, лях (сьвіньню паросную называюць лёха).
КНУТ м. тат. шнурок ці рэмень для сьцябаньня, навязаны на пруток пугаўе; пуга, пужка. А дзе мая раменнаа пуга! Пастуская ухватка сьцябаць сабак пугай. Бязь пугі конь не туровіцца. Падганяй каня ня пугай, а аўсом.