Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

БАЛ м. франц. вячорнае сабраньне мужчын жанок на танцы; баль, балёвы, баляваць,

БАЛЬЗАМ, бальзам, бальзамічны, бальзамаваць.

БАНДА ж. франц. аргада, арганак, арганачыць. Разбойніцкая аргада чапала (Дрыс. і Вяліж. п.) Па дарогах ды с пад мастоў нападаў, аргамачыў; банда.

БАНДЕРОЛЬ, папяровая; тасемка да аклейкі тавараў, пасьля аплаты падатку апаяска.

БАНКА ж. шклянае або ганчарнае начыньне з шырокім горлам; слой, слоік; кровапускальныя банькі; калі зроблена з бляхі — бляшанка.

БАНКЕТ м. франц. званы стол, стол; бясёда.

БАНК м. італьян. урадовая або прыватная пазычковая установа; банк, банкар, банкарыць.

БАНТ м. ням. глухі вузял з вушамі; кукарда, кукардка; стужатка, стуга, стужка.

БАНЯ ж. будынак дзе мыюцца і паруцца; лазьня, прылазьнікпрыбудўка да лазьні; лазьнік — чалавек, які мые ў лазьні. У Магілёўшчыне называюць яшчэ мыйня, мыльня і прымыльнік, але зважаючы; што ў іншых аколіцах мыйняй называюць прачкарню, я лічу за лепшае слова „мыйня“ замацаваць ў значэньні прачкарні.

БАРАБАН м. вайскова-музычная прылада з двумя днамі са скуры; бубен, бубеншчык — музыка на бубні іграючый; бубеніць у значэньні біць па бубне і сварыцца, пукчэць, квактаць.

БАРАК м. франц. часовая лёгкая будоўля для войска, работнікаў, хворых; шалаш, летавень. Пры латышскай граніцы называюць ад лат. слова „майка“ хата: - майгач,

БАРАХЛО ср. хломазд.

БАРАНКИ, абвараны піражок кружком; абаранак, абаранкі, абараншчык — той, хто прадае іх.

БАРАХАТАТЬСЯ, біцца рукамі і нагамі, зваліўшыся на зямлю, або ў ваду; балохтацца, чабохтацца; ходацца, тузацца з кім небудзь.